Баляслаў Манкевіч
беларускі журналіст, перакладнік, рэдактар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балясла́ў Манке́віч (15 чэрвеня 1905, Караліна — 16 траўня 1995, Варшава) — беларускі і польскі журналіст, перакладнік, эспэрантыст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Караліне, што пад Рубяжэвічамі (цяпер у Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці) ў каталіцкай сям’і. Скончыў сямігодку ў Койданаве. У 1926—1928 роках навучаўся на двухгадовых настаўніцкіх курсах у Менску. Сям’ю раскулачылі і саслалі ў РСФСР, а Баляслаў Манкевіч пайшоў на службу ў Чырвонай Арміі. Дэмабілізаваны ў лютым 1929 року[4].
Уновы з 14 на 15 ліпеня 1930 року разам з братам перайшоў польска-савецкую граніцу ў Коласаве, каб пазьбегнуць арышту. У 1931—1932 роках служыў у войску, пасьля ўладкаваўся рэфэрэнтам у варшаўскі офіс авіякампаніі «Лёт»[4].
У 1938 здаў экстэрнам іспыты на атэстат сталасьці(d) і паступіў у Акадэмію палітычных навук(d) (скончыў у 1949 року)[4].
У часы нямецкай акупацыі працаваў у дэлегатуры Беларускага камітэту ў Белай-Падляскай.
З 1952 — рэдактар, намесьнік кіраўніка рэдакцыі Дзяржаўнага школьнага выдавецтва ПНР[4].
Уваходзіў у склад варшаўскага гуртка Беларускага грамадзка-культурнага таварыства. З 1956 — карэспандэнт тыднёвіку «Ніва». У студзені 1957 року стаў першым старшынём Беларускага выдавецкага камітэту[5]. У 1958 абраны Генэральным сакратаром Польскага зьвязу эспэрантыстаў(d) і рэдактарам штомесячніку «Польскі эспэрантыст(d)» (на эспэранта: Pola Esperantisto)[4].
Быў сябрам праграмнай камісіі школаў зь беларускай мовай навучаньня, старшынём экзамэнацыйнай камісіі па беларускай мове пры Міністэрстве ўнутраных справаў Польшчы, рэдактарам праграмаў па навучаньні беларускай мовы ў Міністэрстве асьветы Польшчы[4].
У 1961—1971 — супрацоўнік Цэнтральнага зьвязу ашчадна-пазыковых каапэратываў. Пасьля сыходу на пэнсію працягваў перакладніцкую дзейнасьць.
Remove ads
Дзейнасьць
Працуючы ў Дзяржаўным школьным выдавецтве, стаў рэдактарам 45 падручнікаў для беларускіх школ на Беласточчыне. 12 зь іх Баляслаў Манкевіч пераклаў на беларускую мову[4].
Браў удзел у працы над «Падручным польска-беларускім слоўнікам» (1962).
Пераклаў на польскую мову аповесьці Івана Пташнікава «Лонва» (1975), «Тартак» (1977), «Найдорф» (1979). Удзельнічаў у выданьні кнігі нарысаў «Малыя героі вялікай вайны» (польск. Mali bohaterowie wielkiej wojny; 1989)[4].
На эспэранта пераклаў даведнік «Polando: Geografio. Historio. Kulturo. Mallongaj informoj» (1959, разам з Андрэем Райскім), «Varsovio rekonstruita» (1962), «Enkondukto al ekumenaj problemoj» (1978), «La Dia avarulo» (1979)[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads