Рубяжэвічы

вёска ў Рубяжэвіцкім сельсавеце Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рубяжэвічы
Remove ads

Рубяжэ́вічы[1] — вёска ў Беларусі, паміж рэкамі Сулай і Перакульлю. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 220 чалавек. Знаходзяцца за 38 км на паўночны ўсход ад Стоўпцаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Стоўпцы, Івянец, Койданаў.

Хуткія факты

Рубяжэвічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся нэагатычны касьцёл Сьвятога Язэпа. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры драўлянага барока, які ў 1972 годзе зруйнавалі савецкія ўлады.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Рубяжэвічы як уладаньне князя В. Вярэйскага датуецца 1483 годам. У 1550 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў іх Мікалаю Радзівілу. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У XVIXVII стагодзьдзях Рубяжэвічы сталі цэнтрам Няўборскіх уладаньняў Радзівілаў. У XVII ст. апошнія фундавалі тут Мікалаеўскую царкву, якой надалі вёску Марозавічы і 60 дзесяцінаў зямлі. У 1652 годзе Багуслаў Радзівіл перадаў Рубяжэвічы ў арэнду Покусам і Аборскім. У 1769 годзе мястэчка перайшло да Рутынскіх і Лопацяў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Рубяжэвічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Менскага павету Менскай губэрні. Мястэчка перайшло ў валоданьне Вітгенштэйнаў. У XVIIIXIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. На 1909 год у Рубяжэвічах было 144 двары, дзеялі царква і 2 сынагогі, будаваўся касьцёл, працавала царкоўна-прыходзкая школа. Увесну 1906 году расейская паліцыя выкрыла ў маёнтку падпольную польскую школу. Настаўнікаў пакаралі[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Рубяжэвічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рубяжэвічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадох Рубяжэвічы знаходзіліся пад часовай польскай адміністрацыяй, у Менскім павеце Менскай акругі Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1921—1922 гадох тут на змаганьне з бальшавікамі фармаваліся беларускія вайсковыя аддзелы генэрала С. Булак-Балаховіча.

У 1939 годзе Рубяжэвічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 145 двароў, на 2001 год — 143. У 2000-я гады Рубяжэвічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVII стагодзьдзе: 1650 год — 2 тыс. чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1888 год — 2 тыс. чал.[3]; 1897 год — 1482 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1102 чал.; 1921 год — 1509 чал.[4]; 1999 год — 923 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 308 чал.[6]; 2010 год — 220 чал.

Інфраструктура

У Рубяжэвічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Remove ads

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Гайдука вуліцаСтаўпецкая вуліца[7][8]
Дзяржынская вуліцаКойданаўская вуліца
Першамайская вуліцаРакаўская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Рубяжэвічаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі Івянецкая, Зарэчная і Лясная вуліцы.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (1799, драўляны)
  • Сынагога (XVIII ст.)
  • Царква могілкавая (1861—1862)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVII ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads