Банк інвэстыцыйных тэхналёгіяў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Банк інвэстыцы́йных тэхналёгіяў» (скарочана: «БІТ-Банк») — камэрцыйны банк Беларусі, які існаваў ў 2012—2022 гадох.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2013 год статутны фонд — 200,8 млрд беларускіх рублёў[1][2]. Акцыянэры: кампанія СТАА «Лакі Кэрэнсі» (Рэспубліка Беларусь, 72,61%), замежная кампанія Luxrose Ltd. (Рэспубліка Кіпр, 27,39% акцыяў)[2]. Меў адзіны офіс у Менску[3]. Спыніў працу ў 2015 годзе пасьля страты дазволу на банкаўскую дзейнасьць.

Remove ads

Рэквізыты

Юрыдычны адрас: 220035 Менск, пр-т Машэрава, 76А, пам. 3.

S.W.I.F.T. BITM BY22; УНП 807000242; БІК 153001777; АКПА 380262845000.

Мінуўшчына

15 лютага 2012 году Нацыянальны банк Беларусі ўхваліў Пастанову № 55 аб рэгістрацыі «Банку інвэстыцыйных тэхналёгіяў»[4]. Акцыянэрамі сталі замежная кампанія Luxrose Ltd. (Рэспубліка Кіпр, 90% акцыяў), кампанія СТАА «Лакі Кэрэнсі» (Рэспубліка Беларусь, 10%)[5]. 7 чэрвеня 2013 году «Банк інвэстыцыйных тэхналёгіяў» атрымаў адмысловы дазвол № 33 на банкаўскую дзейнасьць. 6 траўня 2015 году ўправа Нацбанку Беларусі зацьвердзіла Пастанову № 280 «Аб прымяненьні захаду ўзьдзеяньня да ЗАТ «Банк інвэстыцыйных тэхналёгіяў», якой адклікала дазвол на банкаўскую дзейнасьць. 8 чэрвеня 2015 году Агульны сход акцыянэраў «Банку інвэстыцыйных тэхналёгіяў» ухваліў рашэньне аб ліквідацыі банку. 12 верасьня 2022 году ўправа Нацбанку Беларусі зацьвердзіла Пастанову № 340 аб выключэньні «Банку інвэстыцыйных тэхналёгіяў» з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads