Белая Куманія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белая Куманія (па-ўкраінску: Біла Куманія) — канфэдэрацыя куманскіх орд на чале з ханамі з роду Кай-оба, дынастыі Банякідаў. Вядомая як Дняпроўская канфэдэрацыя куманаў.
Remove ads
Назва
Назва Белая Куманія ўпершыню згаданая арабскім гісторыкам Абу Абдалам аль-Ідрысі, які ў сваіх працах пісаў, выкарыстоўваючы цюрцкую традыцыю пазначэньня бакоў сьвету колерамі, што краіна Куманія была падзелена на дзьве вялікія часткі: Чорную й Белую Куманію[1]. Гэта адпавядае старажытнай качавай традыцыі палітычнага падзелу на два крылы — заходняе й усходняе.
У нямецкамоўнай хроніцы Генрыха зь Мюгельну згадваюцца не толькі белыя куманы але і белыя русіны, а таксама "Белая Русь". Гэтыя тэрміны, відаць, зьвязаныя зь сярэднявечнай традыцыяй падзяленьня кочвых народаў на "белых" і "чорных" – як у выпадку з "белымі куманамі"[2][3].
Мюгельн, апісваючы паход гунаў, кажа, што яны рухаліся праз землі "чорных русінаў" і "белых русінаў". Вугорскі дасьледнік Эўген Траўнік мяркуе, што "белых русінаў" маглі дадаць паводле аналёгіі з "белымі куманамі" – таксама кочвым народам, вядомым у вугорскіх і нямецкіх крыніцах[4]. Такім чынам, выкарыстаны Мюгельнам эпітэт "белыя" датычыць русінаў (якімі ён замяніў қуманаў). Парадак сказу аўтар мог парушыць дзеля меркаваньняў рытмічнасьці[5].
Remove ads
Гісторыя
Паводле некаторых даных, продкі кыпчакоў, верагодна, паходзілі з магутнага сярэднеазыяцкага зьвяза плямён, вядомых зь ІІІ ст. да н. э. кітайскім крыніцам пад агульнай назвай Хунну ці Сюнну, а праз некалькі вякоў — лацінскім аўтарам Эўропы, — як Гуны[6].
У 1060-х некалькіх орд куманаў увайшлі ў Наддняпроўе. У 1070 г. яны ўпершыню напалі на Вугоршчыну, прайшлі праз перавал Мезеш і спустошылі правінцыю Пір, у тым ліку горад Біхара.
У 1080-х Баньяк і Тугаркан чатыры разы ўварваліся ў Бізантыю, падтрымліваючы Баўгарыю. Адначасова у 1080 г. куманскае войска на чале з ханам Капулхам уварвалася ў Вугоршчыну, але было разьбіта.
Да сярэдзіны 1090-х куманскія орды аб’ядналіся ў канфэдэрацыю, якую арабскія храністы назвалі Белай Куманіяй. Гэтаму спрыяла барацьба з Кіеўскай Русьсю. Куманы таксама падтрымлівалі прэтэндэнта на бізантыйскі трон Псэўда-Дыягена. У гэты пэрыяд Белая Куманія стала адной з галоўных сілаў, разам з Чорнай Куманіяй.
У канцы XІ – пачатку XІІ ст. куманы пачалі пераход да паўкачавога ладу, разьвівалі гарады й гандаль, усталявалі выразныя межы качаваньняў. Пасьля гібелі Баняка й Тааза Белая Куманія пераарыентавалася з Русі (дзе лідарства перайшло да Чорнай Куманіі) на Балканы й Вугоршчыну. Яе ўплыў распаўсюдзіўся да рэк Олт і Добруджы. Лідарам стаў Гзак Белюкавіч, які ваяваў супраць Бізантыі.
Новы ўздым адбыўся пры хане Кабяк й яго сыне Даніле. Але пасьля гібелі Данілы у 1223 г. у вайне з манголамі ўладу ў Белай Куманіі захапіў клан Тэртэр-Аба на чале з Кацянам. Ён змагаўся супраць манголаў у 1237–1240 гг., але быў разьбіты й адступіў у Вугоршчыну. Белая Куманія скарацілася да Дняпра, страціўшы крымскія землі.
Аднак яна захавала большасьць тэрыторый і войска, мела зьвязьніка – Другую Баўгарскую дзяржаву. У 1242 г. куманы гэтага зьвяза выступілі супраць манголаў Батыя, але былі разьбіты. Іх правадыр Тэгак адступіў у Вугоршчыну, а потым у Галіцка-Валынскае каралеўства дзе ён заснаваў 40 куманскіх паселіішч на Палесье. Белая Куманія спыніла існаваньне. Толькі Буджацкая арда захавала незалежнасьць да 1260-х. Потымкі яе ханоў заснавалі у 1280 г. баўгарскую дынастыю Тэртэровічаў.
Куманскія пасяленцы на Беларусі паступова прынялі хрысьціянства й абаранялі паўночную Палесьсе ад нападаў балцкіх язычнікаў[7]. Мясцовасць у дальнім куце Берасцейскага ваяводства доўгія стагоддзі захоўвала свае асаблівасці — з рэвізіі 1566 г. вядома «пушча Палавецкая», а ў ХІХ ст., паміж вёскамі Пяшчатка і Голя, зафіксавана «ўрочышча Баньяка» (Баньяк— імя аднаго з летапісных куманскіх ханаў)
Remove ads
Тэрыторыя
Яна ахоплівала землі Паўночна-Заходняга Прычарнамор’я й Заходняга Прыазоўя — у межах сучасных Адэскай, Мікалаеўскай, Херсонскай, Кіраваградзкай, Запароскай абласьцей. Ёй таксама была падпарадкавана паўночна-заходняя частка Крымскага паўвострава. Межамі з русінскімі княствамі былі вобласьці гарадоў Выр, Каніў, Барух.
Сталіцай быў горад Матлука (іншая назва Белай Куманіі ў арабскіх крыніцах). Паводле некаторых здагадак, яна знаходзілася на рацэ Малочная.
Урад
Складалася зь некалькіх орд, але з-за адсутнасьці дакладных зьвестак іх цяжка вызначыць. Кожная арда, а таксама меншыя адзінкі - курэньні, якія ўваходзілі ў яе склад, мелі свае ўласныя зямельныя ўчасткі зь зімовымі дарогамі, летнімі лагерамі й качавымі шляхамі паміж імі. Курэньне - гэта аб’яднаньне некалькіх роднасных сем’яў. Курэньне па этнічным складзе магло належаць ня толькі полаўцам, але й суседнім народам.
Захоўвалася радавая сыстэма атрыманьня ўлады ў спадчыну, калі сама перадача ажыцьцяўлялася толькі ад дзядзькі да пляменьніка. Гэта забясьпечвала захаваньне ўлады ў межах аднаго роду, але рабіла немагчымай яе цэнтралізацыю ўнутры сям’і. Асноўнай формай сацыяльнай арганізацыі ў полаўцаў былі плямёны. Хан арды выконваў функцыю разьмеркаваньня багацьцяў, аднак, у адрозьненьне ад арабаў ці эўрапэйцаў, яму даводзілася лічыцца з простым народам. Хан найбольш магутнага роду стаяў над усім аб’яднаньнем. Ханы плямёнаў і канфэдэрацый арганізоўвалі зьезды шляхты.
Ханы
Remove ads
Рэлігія
Большасьць куманаў спавядала тэнгрыянства зь вярхоўным бажаством Тэнгры (высокае блакітнае неба) і Ўмай (яго жонка, зямля). Яны таксама пакланяліся жывёлам, асабліва ваўку (падобнае вераваньне існавала й у торкаў), якога кіпчакі лічылі сваім продкам-татэмам.
Пазьней хрысьціянства (у Вугоршчыне - каталіцтва, на Русі - праваслаўе) пачало распаўсюджвацца сярод шляхты. Хан Тэгак, прывёўшы сваю арду на Палесьсе хрысьціянізаваў сваіх куманаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads