Баня Лука
места ў Босьніі і Герцагавіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баня Лука (бас. Banja Luka, сэрб. Бања Лука) — горад на поўначы Босьніі і Герцагавіны ў Сэрбскай Рэспубліцы.
Насельніцтва — 184,3 тыс. чалавек (2018, другі горад Босьніі і Герцагавіны паводле колькасьці насельніцтва)[1]. Разьмешчаны на рацэ Врбас. Назва мае сэнс «бані сьвятога Лукі»[2]. Ад XVI стагодзьдзя ў складзе Асманскай імпэрыі. У 1583 годзе пабудаваная мячэт Фэрхад-паша. Цэнтар вытворчасьці вырабаў са скуры, меху, срэбра і золата. У 1737 годзе адбылася бітва паміж Аўстрыяй ды Асманскай імпэрыяй за крэпасьць Баня-Лука. У 1878 перайшоў у склад Аўстра-Вугорскай імпэрыі. Стаў хутка разьвівацца — пабудаваныя дарогі, адчыніліся прадпрыемствы. Быў галоўным горадам аднайменнай акругі[3]. У 1885 годзе налічвалася 11357 жыхароў. У 1926 годзе заснаваны футбольны клюб Борац Баня-Лука, трохразовы чэмпіён Босьніі і Герцагавіны. У 1930 годзе адчыненыя Нацыянальны музэй Рэспублікі Сэрбскай і Нацыянальны тэатар, у 1932 годзе — культурны цэнтар «Банскі Двор». У 1937 годзе пабудаваны Гарадзкі стадыён. У 1950 годзе адчынены пэдагагічны інстытут. У 1950 годзе ўтвораны гандбольны клюб Борац Баня Лука, ўладальнік Кубка эўрапэйскіх чэмпіёнаў (1976). У 1962 годзе заснаваны электратэхнічны інстытут. У 1975 годзе адчынены Баня-Луцкі ўнівэрсытэт.
Remove ads
Гаспадарка
На 2021 год дзейнічала «Банялуцкая біржа». Зараз пераважаюць прадпрыемствы табачных вырабаў, піва, кансэрваў з садавіны ды гародніны. Прадпрыемства па вытворчасьці паперы санітарна-гігіенічнага прызначэньня SHP Celex. Разьвіты турызм — у 2018 годзе 85 тыс. чалавек. Чыгуначная станцыя, аэрапорт[1].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads