Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне

тэкстыльнае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне» — дзяржаўнае тэкстыльнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1963 году ў якасьці «Баранавіцкага баваўнянага камбінату» (Берасьцейская вобласьць).

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2023 год «Баранавіцкае ВБА» вырабляла пад таварным знакам «Блакіт» прасьціны, падушкі і коўдры, абрусы і махровыя ручнікі, пледы і фіранкі, павязкі і сумкі. Для бялізны выкарыстоўвалі такія тканіны як бязь, паплін, паркаль, сацін і твіл, а таксама лён[3]. Гандлёвая сетка налічвала 55 уласных крамаў, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы Беларусі[4].

Remove ads

Мінуўшчына

30 жніўня 1958 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову аб будаўніцтва «Баранавіцкага баваўнянага камбінату»[5]. У чэрвені 1960 годзе пачалі ўзводзіць «Баранавіцкі баваўняны камбінат»[6], які запусьцілі 20 сьнежня 1963 году. Тады адчынілі 1-ю прадзільную фабрыку[7] на 66 000 прадзільных верацён. Першым кіраўніком прадпрыемства стаў Георгі Цапаеў[5]. У 1965 годзе запусьцілі 2-ю прадзільную фабрыку[7]. У жніўні 1966 году адчынілі ткацкую фабрыку[5].

У лістападзе 1969 годзе запрацавала апрацоўчая фабрыка[7]. У 1970-я гады вырабы «Баранавіцкага баваўнянага камбінату» пастаўлялі ў 18 краінаў. У мікрараёне вакол прадпрыемства ўзьвялі 8 інтэрнатаў і 8 дзіцячых садкоў, мэдычна-санітарную частку, спартовую залю і базу адпачынку, Палац культуры «Тэкстыльнік», здраўніцу і дзіцячы аздараўленчы летнік «Мара», 3 сталовыя і страўню, Дом быту. Таксама выдавалі шматнакладную газэту «Тэкстыльнік»[5]. У 1980 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне» («БВБА»). На 1995 год таксама дзейнічалі ліцейная і мэханічная майстэрні. З прывазной бавоўны «БВБА» выпускала трыкатажную пражу, адзежныя, сукеначныя і тэхнічныя тканіны, бязь, паркаль і сацін, вацін для мэблі, нятканыя матэрыялы для абутковай і хімічнай прамысловасьці[7].

18 кастрычніка 2000 году «БВБА» пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства[6]. За 2003 год «Баранавіцкае ВБА» пераапрацавала 8000 тонаў бавоўны, што складала 60 % магутнасьці прадпрыемства. Давальніцкая сыравіна на перапрацоўку склала 80 %. У студзені 2004 году ўсталявалі новую лінію пражы магутнасьцю 800 тонаў бавоўны за месяц і коштам 2,5 млн эўра. Сярэдні заробак на прадпрыемстве склаў 180 000 рублёў (83 даляры)[8]. 7 чэрвеня 2013 году адчынілі музэй прадпрыемства. На 2014 год «БВБА» вырабляла звыш 250 назваў тканінаў, баваўняных і швачных вырабаў пад таварным знакам «Блакіт». Сярод іншага, прадпрыемства выпускала ложкавую бялізну, сталовыя прыналежнасьці, халаты, кашулі і дзіцячае адзеньне[5].

3 верасьня 2010 году кіраўніком прадпрыемства стаў Іван Турчак[9]. 1 ліпеня 2011 году швачную фабрыку назвалі «Блакіт». У сьнежні 2011 году яго пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства. Вырабы пераважна пастаўлялі ў Расею, Казахстан, Нямеччыну і Францыю[6]. 25 кастрычніка 2012 году быў падпісаны Ўказ № 205 «Аб некаторых пытаньнях ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднаньне», паводле якога да 2015 году абнавілі абсталяваньне ў ткацкай, апрацоўчай і швачнай вытворчасьцях, а таксама ўсталявалі ўласную энэргакрыніцу[10]. Кошт новага абсталяваньня склаў 21 млн эўра[11]. 7 чэрвеня 2013 году адчынілі музэй прадпрыемства. На 2014 год «БВБА» вырабляла звыш 250 назваў тканінаў, баваўняных і швачных вырабаў пад таварным знакам «Блакіт». Сярод іншага, прадпрыемства выпускала ложкавую бялізну, сталовыя прыналежнасьці, халаты, кашулі і дзіцячае адзеньне[5].

У 2017 годзе доля швачнай вытворчасьці склала 35 %. 20 ліпеня 2017 году старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч адзначыў: «На мадэрнізацыю БВБА было ўкладзена каля 20 млн эўра па ўказе, яшчэ каля 10 млн эўра прадпрыемства прыцягнула самастойна»[12]. У студзені 2018 году запрацаваў новы раскройна-швачны цэх[13]. У 2021 годзе страты прадпрыемства вырасьлі да 49 млн рублёў. Лік супрацоўнікаў зьменшчыўся з 1400 да 1300 чалавек. На 2023 год даччыны «БлакітТрэйдЛагістыкс» вёў збыт праз 60 фірмовых крамаў[14].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads