Баранавіцкі павет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Наваградзкага ваяводзтва Другой Польскай Рэспублікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Баранавіцкі павет
Remove ads

Баранавіцкі павет (па-польску: Powiat baranowicki) — адміністрацыйная адзінка, ўтвораная 1 жніўня 1919 году Грамадзянскай радай усходніх тэрыторыяў з частак Слуцкага і Наваградзкага павету[1], пазьней — у Наваградзкім ваяводзтве міжваеннай Польшчы. Сталіца — Баранавічы. Плошча — 3497 км². У склад гміны ўваходзіла 10 гмінаў і 2 гарады.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Павет ўтвораны:

Remove ads

Адукацыя

У Баранавіцкім павеце Берасьцейскай акругі ГУУС у навучальным годзе 1919/1920 налічвалася 49 пачатковых школаў і 2 вышэйшыя школы. Агулам, у іх вучылася 4253 дзяцей і выкладала 110 настаўнікаў[2].

Дэмаграфія

Паводле праведзенага ў сьнежні 1919 году перапісу, колькасьць насельніцтва ў баранавіцкім павеце склада 178 212 чалавек. На яго тэрыторыі разьмяшчаўся 831 населены пункт, чатыры зь якіх мелі па 1—5 тыс. чалавек, два — 5—10 тыс. чалавек і адзін — 10 тыс. чалавек. У саміх Баранавічах пражывала 10 373 местачкоўцы[3].

Паводле Альфонса Красінскага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя павету ўваходзіла ў склад г. зв. беларускага абшару, што азначала перавагу прадстаўнікоў беларускай народнасьці над усімі іншымі этнасамі[4].

Аднак тэзіс пра перавагу беларускага этнасу не пацьвярджаецца тагачаснай польскай статыстыкай. Паводле перапісу 1931 году, колькасьць насельніцтва павету складала 161 088 чалавек, зь якіх сваёй роднай мовай назвалі: польскую — 74 916 чалавек (47%), беларускую 68 630 чалавек (43%)[5]. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі лічыў, што беларускамоўных у Баранавіцкім павеце каля 140 тысячаў[6].

Плошча Баранавіцкага павету складала — 3497 км² (1922). Плошча Баранавіцкага павету на 1931 год складала 3288 км².

Remove ads

Гміны

Thumb
Баранавіцкі павет на мапе Наваградзкага ваяводзтва
  • Чэрніхава[7]
  • Дарава
  • Ястрамбель
  • Крывошын
  • Ляхавічы
  • Мядзьведзічы
  • Новая Мыш
  • Востраў
  • Паланечка[7]
  • Сталовічы
  • Гарадзішчы[8]
  • Молчадзь[9]
  • Дабрамысьль[9]
  • Вольна [10]

Гарады

Пазьнейшыя зьмены

  • у сьнежні 1925 году былі скасаваныя Паланечкаўская і Чэрніхаўская гміны. Замест іх была створана Вольнаўская гміна.
  • у студзені 1926 году са Слонімскага павету да Баранавіцкага былі перададзеныя Дабромысьленская гміна і Моўчадзкая гміна.
  • 31 траўня 1929 году 17 населеных пунктаў адлучылі з гміны Вольна й далучылі да гміны Жухавічы ў Стаўпецкім павеце[11]

У складзе БССР

З 14 лістапада 1939 году Баранавіцкі павет у складзе БССР. Пасьля рэарганізацыі 4 сьнежня 1939 году ўвайшоў у склад Баранавіцкай вобласьці.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads