Баранаўка (Жлобінскі раён)

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бара́наўка[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. На рацэ Окра. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету. Насельніцтва 7 чал. (2004). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 80 км ад Гомелю.

Хуткія факты

Каля вёскі ёсьць паклады жалезьняку. Побач аўтадарога Баранавічы — Гомель. Пляніроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі.

Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як ваколіца ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1909 годзе жыхары валодалі 90 дзесяцінамі зямлі, у Стараруднянскай воласьці. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Іскра», працавала кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў сьнежні 1943 году нямецка-фашысцкія карнікі спалілі 22 двары, забілі 2 жыхароў. 17 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтар — вёска Старая Рудня).

Remove ads

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads