Барт Вэрбруген
нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барт Вэрбру́ген (па-нідэрляндзку: Bart Verbruggen; нар. 18 жніўня 2002 году) — нідэрляндзкі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Вэрбруген далучыўся да «Андэрлехту» у 2020 годзе, перайшоўшы з клюбу НАК. Дэбютаваў на прафэсійным узроўні 2 траўня 2021 году ў матчы першага бэльгійскага дывізіёну A супраць «Бруге». 23 лютага 2023 году адбіў усе тры пэнальці падчас сэрыі супраць «Лудагорцу» з Разграду ў другім матчы плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў, што дапамагло ягонай камандзе атрымаць прасоўваньне далей. 3 ліпеня 2023 году «Брайтан энд Гоўв Альбіён» абвесьціў аб складаньні з гульцом пяцігадовага кантракту[2]. Запачаткаў кар’еру ў Прэм’ер-лізе 26 жніўня ў матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд», дзе ягоная дружына зьведала паразу зь лікам 3:1[3].
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў 13 кастрычніка 2023 году ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборнай Францыі[4]. Трапіў у заяўку на чэмпіянат Эўропы 2024 году, дзе быў галоўным брамнікам каманды.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads