Барыс Карлаф
ангельскі актор From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бары́с Ка́рлаф (па-ангельску: Boris Karloff, 23 лістапада 1887 — 2 лютага 1969) — ангельскі актор, які эміграваў у Канаду ў 1910-х.

Remove ads
Біяграфія
Ўільям Генры Прат, вядомы як Барыс Карлаф, нарадзіўся ў прыгарадзе Лёндана Кэмбэрўэле. Скончыў Лёнданскі ўнівэрсытэт. У 1909 годзе ён, хоць і жадаў стаць дыпляматам, эміграваў у Канаду, дзе наняўся працоўным на фэрму. Захапіўшыся тэатрам, ён далучаўся то да адной гастрольнай трупы, то да іншай і ў наступнае дзесяцігодзьдзе аб’езьдзіў усю Канаду і Амэрыку, гуляючы ў дробных ролях другога пляну. На вялікім экране Ўільям Прат дэбютаваў у эпізадычнай ролі ў фільме «The Dumb Girl of Portici» (1916). Праз тры гады ён вярнуўся ў Галівуд і пачаў актыўна здымацца ў кіно. Хоць першы посьпех прыйшоў да яго пасьля фільма «Крымінальны код» ён згуляў больш 60 эпізадычных роляў, перш чым у 1931 годзе праславіўся ў ролі Страхоцьця ў фільме «Франкенштэйн». У далейшым здымаўся ў шматлікіх прыгодніцкіх стужках і фільмах жахаў, як правіла, у аднатыпных ролях злыдняў. Акрамя таго, актор стварыў і псыхалягічна складаныя вобразы ў фільме Джона Форда «Страчаны патруль» (1934) і ў рэжысэрскім дэбюце Пітэра Багдановіча «Мішэні» (1968).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads