Барыс Пухоўскі

беларускі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Пухоўскі
Remove ads

Бары́с Пухо́ўскі (нар. 3 студзеня 1987 году, Маларыта Берасьцейскай вобласьці) — беларускі гандбольны гульнёвы, гулец сэрбскага клюбу «Ваяводзіна» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў кар’еру ў менскім СКА. У 2009 годзе перабраўся ў сталічнае «Дынама», але ў пачатку 2012 году вярнуўся ў склад армейцаў і дапамог клюбу ў 2013 годзе здабыць перамогу ў эўрапейскім Кубак выкліку. У 2013—2015 гадах выступаў за вугорскі клуб «Чурго», у першай палове 2015 году зноў бараніў колеры СКА, пасьля чаго стаў гульцом украінскага «Матора». Увесну 2016 году на правах арэнды выступаў у Катары, але пазьней вярнуўся ў Запарожжа. У 2022 годзе прыяднаўся да сэрбскай «Ваяводзіны».

Міжнародная

Пачаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі з 2005 году. Выступаў на чэмпіянатах сьвету 2013, 2015, 2017 гадоў ды чэмпіянатах Эўропы 2008, 2014, 2016, 2018 гадоў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads