Барыс Сьвятлоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Уладзімеравіч Сьвятлоў (28 лютага 1958, Менск, БССР, СССР) — беларускі грамадзкі й дзяржаўны дзяяч. Рэктар Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту Культуры й мастацтваў (2008—2012), міністар культуры Рэспублікі Беларусь з 10 сьнежня 2012 году.
Remove ads
Біяграфія
Барыс Сьвятлоў нарадзіўся ў 1958 годзе ў Менску. У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя У.І. Леніна.
У 1980—1989 гадах — старшы лябарант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру Акадэміі навук БССР. У 1989—1990 гадах — чалец рэдакцыйнай калегіі кіраваньня мастацтваў Міністэрства культуры БССР. У 1990—1991 гадах — памочнік міністра культуры БССР.
У 1991—1994 гадах — намесьнік міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
З траўня 1994 году па сьнежань 1994 году — начальнік аддзелу кінавідэамастацтва Міністэрства культуры й друку Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 1995 году па жнівень 1995 году — намесьнік дырэктара фінансава-інвэстыцыйнай кампаніі «Фінансы й актывы».
У 1995—1998 гадах — намесьнік дырэктара, дырэктар Фонду падтрымкі беларускай культуры.
У 1998—2003 гадах — начальнік аддзелу кінавідэапрадукцыі, начальнік аддзелу арганізацыі інфармацыі, намесьнік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны прэс-цэнтар Рэспублікі Беларусь».
У 2003—2008 гадах — рэктар прыватнай установы адукацыі «Інстытут парлямэнтарызму й прадпрымальніцтва».
У 2008—2012 гадах — рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры й мастацтваў».
Remove ads
Літаратура
- Молодежь Беларуси на современном этапе: состояние, проблемы и пути их решения / [авторский коллектив: Шпак Н. С. и др.]. — Минск, 2004.
- Чалавек і грамадства : энцыклапедычны даведнік / [У. Л. Абушэнка і інш.]. — Мінск, 1998.
- Белорусское кино : персоналии. — Минск, 2007. (Биография.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads