Барыс Хрусталёў

беларускі выкладчык і навуковец From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Хрусталёў
Remove ads

Бары́с Міха́йлавіч Хрусталё́ў (нар. 1947, Гомель, цяпер Беларусь) — беларускі навуковец-вынаходнік.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Прафэсар (1991) і доктар тэхнічных навук (1998). Акадэмік Беларускай інжынэрна-тэхналягічнай акадэміі (1994) і заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (1995). Першы намесьнік міністра адукацыі Беларусі (1997—2000)[1]. Распрацоўнік аўтаматызаванага пнэўматранспарту матэрыялаў і апаратаў ачысткі прамысловых адкідаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009). 12-ы рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту (2000—2017)[2]. Кавалер ордэна Айчыны 3-й ступені[3].

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (БПІ) па спэцыяльнасьці «цеплазабесьпячэньне і вэнтыляцыя»[1]. Працаваў інжынэрам-наладнікам і сакратаром камсамолу на спэцтрэсьце «Белпрамналадка»[4]. У 1973 годзе пачаў выкладаць у БПІ. У 1983 годзе стаў загаднікам катэдры цеплагазазабесьпячэньня і вэнтыляцыі БПІ ды выдаў кнігу «Пнэўматычны транспарт сыпкіх матэрыялаў» разам з Эмануілам Адэльскім і Львом Клячком[1]. У 1985 годзе скончыў асьпірантуру БПІ[4].

У 1987—1997 гадох быў прарэктарам Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1997 годзе выдаў у суаўтарстве кнігу «Цеплазабесьпячэньне і вэнтыляцыя». У 1998-м выпусьціў кнігу «Пнэўматычны транспарт» разам зь Мікалаем Кісловым. У 1997—2000 гадох займаў пасаду 1-га намесьніка міністра адукацыі Беларусі. Напісаў навуковыя працы пра экалягічна чыстыя і малаадкідныя спосабы перавозу сыпкіх рэчываў, пра павышэньне выніковасьці установак ачысткі забруджаных выкідаў і аб прынцыпах навукова-вытворчай падрыхтоўкі інжынэраў[1].

У 2000—2017 гадох быў рэктарам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту[4]. Пад кіраўніцтвам Хрусталёва стварылі аўтаматызаваны пнэўматранспарт матэрыялаў і апараты ачысткі прамысловых адкідаў, а таксама рэсурсазьберагальныя спосабы вытворчасьці ў будаўніцтве і машынабудаваньні. У 2004 годзе быў абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выдаў у суаўтарстве 2-томнік «Тэхнічная тэрмадынаміка»[2]. У 2004—2008 гадох быў сябрам Савету Рэспублікі Нацсходу Беларусі 3-га скліканьня, дзе займаў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаньнях. На 2007 год выдаў 157 навуковых артыкулаў, 14 падручнікаў і 3 манаграфіі. Зрабіў 10 вынаходак і падрыхтаваў 3-х кандыдатаў навук. Таксама ўваходзіў у Прэзыдыюм Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі[4]. Сярод іншага, быў сябрам Навуковай рады Беларускага рэспубліканскга фонду фундамэнтальных дасьледаваньняў (БРФФД)[5].

30 кастрычніка 2009 году Рада Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ўхваліла Пратакол № 4 аб наданьні Хрусталёву годнасьці ганаровага прафэсара[6]. У 2009 годзе быў абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2] і выдаў «Расейска-беларускі слоўнік па інжынэрна-тэхнічным абсталяваньні, сыстэмах і працэсах» разам з Марынай Пшонік на 14 000 словаў (699 старонак, Беларуская навука).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads