Бастыённы замак (Вялікая Міцькаўшчына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бастыённы замак у вёсцы Вялікая Міцькаўшчына — археалягічны помнік (XIV—XVIII ст.). Бастыённы замак мае правільную чатырохвугольную форму й прадстаўляе сабой сыстэму з трох бастыёнаў, курцін і равоў. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Вялікая Міцькаўшчына Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці, ва ўрочышчы «Замак», на левым беразе ракі Негаўкі, за 3 км ад Дняпра. Бастыённы замак зьяўляецца помнікам бастыённай фартыфікацыі.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Бастыённы замак у Вялікай Міцькаўшчыне | |
![]() Унутраны выгляд з паўночна-ўсходняга бастыёну. | |
Краіна | Беларусь |
вёска | Вялікая Міцькаўшчына |
Каардынаты | 54°34′24″ пн. ш. 30°32′02″ у. д. |
Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе |
Статус | ахоўная зона |
Бастыённы замак у Вялікай Міцькаўшчыне на мапе Беларусі ![]() ![]() Бастыённы замак у Вялікай Міцькаўшчыне | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Адлюстраваны на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца XVIII ст.[1] У навуковай літаратуры вядомы з 1873 г.[2]
Абсьледавалі ў 1966 г. К. П. Шут, у 1971 г. Л. Д. Побаль, у 1981 г. М. І. Лашанкоў[3], у 2002 г. Р. Ліхашапка.[4] Выяўлена: кераміка, пячная кафля, цэгла, якія датуюцца XVI—XVII стагодзьдзямі.
На паўднёва-ўсходнім бастыёне ў жніўні 2014 году праводзіліся раскопкі І. У. Сьпірыным. Культурны слой на глыбіні 3,5 мэтру ўтрымліваў фрагмэнты гаршкоў, датаваных XII стагодзьдзем. Бастыённы замак узьведзены часткова на месцы паселішча XII стагодзьдзя[5][6].
Remove ads
Плян
Пляцоўка памерам 107 на 100 мэтраў умацавана землянымі курцінамі вышынёй да 5 м і шырынёй 15—20 м. У паўночна-ўсходнім, паўднёва-ўсходнім і паўднева-заходнім вуглах земляныя, амаль квадратныя ў пляне, тры бастыёны, на якіх раней былі драўляныя вежы. Яны ўзвышаюцца над курцінамі на 1,5—2 м. Зьнешняя іх частка заканчваецца квадратнымі ў пляне пляцоўкамі (12×12 м, 13×13 м, 15×15 м). З трох бакоў: паўночнага, усходняга і паўднёвага — фартэцыя была абкружана ровам глыбінёй 2—3 м, шырыня каля бастыёнаў — да 12 м, з бакоў — да 25 м. З заходняга боку фартэцыя была ўмацавана дадатковым валам вышынёй да 4 м, даўжынёй да 50 м. Другі вал вышынёй 4 м, даўжынёй да 40 м праходзіў па беразе ракі, у бок якой ёсць выступ 10×10 м. Паміж валамі — пляцоўка, якая мае нахіл у заходнім кірунку. У паўночна-заходняй частцы знаходзіўся ўезд.
- Бастыённы замак
- Паўднёва–ўсходні бастыён.
- Усходняя курціна.
- Усходняя курціна й роў.
- Паўночна-ўсходні бастыён.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads