Кліменці Шут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кліме́нці Пятро́віч Шут (1925, вёска Плецявішча Ігуменскі раён — 7 студзеня 1969) — беларускі археоляг.
Remove ads
Біяграфія
З сялянскай сям’і. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 па 1952 служыў у Чырвонай арміі. Быў паранены падчас вызваленьня Польшчы.
Пасьля дэмабілізацыі скончыў сярэднюю школу, і ў 1955 паступіў на гістарычны факультэт БДУ[1].
У 1960 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1960 навуковы супрацоўнік сэктару археалёгіі Інстытуту гісторыі АН Беларусі. У 1959—1961 удзельнічаў у працы Менскай археалягічнай экспэдыцыі, з 1963 дасьледаваў гарадзішчы раньняга жалезнага веку на поўначы Беларусі, на многіх гарадзішчах правёў шурфоўку (неглыбокая вэртыкальная выпрацоўка для разьведкі выкапняў). Адкрыў і ўвёў у навуковы ўжытак больш за 10 археалягічных помнікаў. Літаральна за некалькі дзён да смерці завершыў складанне археалягічнай мапы помнікаў днепра-дзівінскай культуры (247 гарадзішчаў).
Remove ads
Навуковыя публікацыі
- Обувь древнего Минска. // Материалы IX конференции молодых ученых. — Мн., 1965;
- Городище Дворище. // Вопросы истории и археологии. — Мн.,1966;
- Городища эпохи раннего железа на северо-западе Белоруссии. // Доклады XI конференции ученых БССР. — Мн., 1967;
- Памятники раннего железа на севере Белоруссии. // Древности Белоруссии. — Мн., 1966.
Спасылкі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads