Бася

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бася
Remove ads

Ба́ся — рака Беларусі, правы прыток Проні (басэйн Дняпра). Цячэ ў Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 104 км. Плошча вадазбору 955 км². Выдатак вады ў вусьці 6,3 м³/с. Агульны спад ракі 70,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,68 .

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ стаіць места Чавусы.

Remove ads

Назва

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня назвы ракі:

  1. Ад «ва» і «сош» (або «соу») — водны паток, або рака, што цячэ з балота («соу» — балота);
  2. Ад балцкага «балота»;
  3. «ва» і «сін» — рака з ручаямі: рака, што бярэ пачатак з ручая (ручаёў).

Прытокі

У басэйне ракі 39 невялікіх прытокаў агульнай даўжынёй 96 км.

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на Смаленскім узвышшы на паўднёвай ускраіне вёскі Анціпенкаў Дубровенскага раёну, працякае Аршанска-Магілёўскай раўнінай у Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім і Чавускім раёнах.

Абалона двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў; яе шырыня 150—300 м. Рэчышча мерна зьвілістае, слабаразгалінаванае, у верхняй плыні на 18 км каналізаванае, на асобных дзялянках расчышчанае; шырыня ў сярэдняй і ніжняй плыні 10—15 м. Берагі стромкія. У басэйне ракі 295 км адкрытай мэліярацыйнай сеткі[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads