Бахчысарайскі палац

колішняя рэзыдэнцыя крымскіх ханаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Бахчысарайскі палац
Remove ads

Бахчысарайскі палац альбо Ханскі палац альбо Хансарай (па-крымскататарску: Han Saray) — радавая рэзыдэнцыя дынастыі Гірэеў — кіраўнікоў Крымскага ханства ў пэрыяд з 1532 па 1783 гады. Разьмешчаны ў горадзе Бахчысарай. Цэнтар палітычнага, духоўнага і культурнага жыцьця крымскіх татараў[1]. Заснаваны Хансарай у 1532 годзе.

Славутасьць
Бахчысарайскі палац
Han Saray
Thumb
Бахчысарайскі палац
КраінаУкраіна
ГорадБахчысарай
Каардынаты44°44′55.22″ пн. ш. 33°52′55.06″ у. д.
Тып будынкапалац
Архітэктурны стылькрымскататарская архітэктура
ЗаснавальнікСахіб I Гірэй
Першае згадваньнепачатак XVI стагодзьдзя
Дата заснаваньняXVI стагодзьдзе
Будаваньне15191532 гады
СтатусДзяржаўны рэестар нерухомых помнікаў Украіны[d]
Сайтhandvorec.ru
Бахчысарайскі палац на мапе Ўкраіны
Thumb
Бахчысарайскі палац
Бахчысарайскі палац
Бахчысарайскі палац на Вікісховішчы

Thumb

Бахчысарайскі палац — помнік гісторыі і культуры сусьветнага значэньня, адзіны ў сьвеце ўзор крымскататарскай палацавай архітэктуры[2]. Палац уваходзіць у склад Бахчысарайскага гісторыка-культурнага запаведніку. У памяшканьнях палацу знаходзяцца музэй гісторыі і культуры крымскіх татараў, мастацкі музэй, выстава халоднай і пальнай зброі. Тэрыторыя палацавага комплексу займае 4,3 га, раней плошча комплексу складала 18 гектараў.

Палац знаходзіцца на левым беразе ракі Чурук-Су. У склад комплексу ўваходзяць паўночныя і паўднёвыя вароты, сьвіцкі корпус, палацавая плошча, галоўны корпус, гарэм, ханская кухня і стайня, бібліятэчны корпус, сакаліная вежа, ханская мячэт, Пэрсыдзкі сад, ханскія могілкі, грабніца (цюрбэ) Дыляры-бікеч, грабніцы Паўночнае і Паўднёвае цюрбэ, надмагільная ратонда, лазьня «Сары-Гюзэль», набярэжная з трыма мастамі, сады і паркавыя збудаваньні, Кацярынаўская міля, «Фантан Сьлёз» і іншыя аб’екты. Ханская мячэт датуецца 1532 годам, у 17 стагодзьдзі яна была названая ў гонар хана Сахіба I Гірэя, які яе заснаваў[3]. Лазьня «Сары-Гюзэль» таксама была заснаваная напачатку 1530-х гадоў[4].

Архітэктурны стыль палаца працягвае традыцыі асманскай архітэктуры 16-17 стагодзьдзяў. Галоўная архітэктурная ідэя — увасабленьне мусульманскага ўяўленьня аб райскім садзе на зямлі. «Бахчысарай» перакладаецца з крымскататарскай мовы як «палац-сад» (bağça — сад, saray — палац).

Ад 2003 музэй вядзе працу для наданьня палацу статусу аб’екта сусьветнае спадчыны[5].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads