Беларуска-мангольскія дачыненьні
Двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Манголіі. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́ска-манго́льскія дачыне́ньні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Манголіі.
Мінуўшчына
24 студзеня 1992 году ўрады Беларусі і Манголіі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні падчас візыту старшыні ўраду Беларусі Вячаслава Кебіча ў Манголію. Першым амбасадарам Манголіі ў Беларусі па сумяшчальніцтве стаў Н.Мішыгдорж, які займаў пасаду да 1994 году. У красавіку 1996 году міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Сянько наведаў Манголію. У траўні 2001 году міністар замежных справаў Манголіі Лувсангійн Эрдэнэчулуўн(en) наведаў Беларусь. У лістападзе 2004 году консульства Манголіі адкрылі ў Берасьці, адкуль у 2012 годзе перанесьлі ў Менск. 9 кастрычніка 1998 году першым амбасадарам Беларусі ў Манголіі па сумяшчальніцтве стаў Вячаслаў Кузьняцоў. 3—5 верасьня 2013 году старшыня ўраду Беларусі Міхаіл Мясьніковіч упершыню наведаў Манголію, дзе сустрэўся з прэзыдэнтам Цахіягійнам Элбэгдоржам і старшынём ураду Норавынам Алтанхуягам[2]. 30 чэрвеня 2014 году Амбасаду Беларусі адкрылі ў Манголіі. 6 жніўня 2014 году 1-м амбасадарам Беларусі стаў Станіслаў Чапурны(be).
У 2017 годзе таваразварот Беларусі і Манголіі вырас на 37% да $13,6 млн. Аснову таваразвароту склаў вываз беларускіх тавараў: кар’ерных самазвалаў «БелАЗ» (Жодзіна), ліфтоў «Магілёўліфтмаш», збожжа, трактароў «Менскага трактарнага заводу» і лекаў[3].
Remove ads
Беларускія амбасадары
- Вячаслаў Кузьняцоў (1998—2000)
- Віктар Бура (2011—2016)
- Станіслаў Чапурны(be) (2016—2021)
- Зьміцер Гарэлік(be) (з 18 чэрвеня 2021 году)[4]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads