Віктар Бура
беларускі дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Па́ўлавіч Бу́ра (нарадзіўся ў 1953 годзе, Пестава, Наўгародзкая вобласьць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў факультэт прамысловага і грамадзкага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытуту (1975).
- 1975—1976 — на вайсковай службе.
- 1976—1977 — начальнік будаўнічага спэцыялізаванага ўчастку в/ч 59214 (г. Пячора, Комі АССР).
- 1977—1980 — кіроўны інжынэр, загаднік групы, намесьнік загадніка аддзелу КТБ ВТА «Прамбудсыстэма».
- 1980—1986 — інструктар, загаднік прамыслова-транспартнага аддзелу Кастрычніцкага райкаму КПБ гораду Менску.
- 1986—1998 — намесьнік дырэктара па капітальным будаўніцтве, потым намесьнік дырэктара па будаўніцтве і разьвіцьці заводу паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (цяпер НВА «Інтэграл»).
- 1998—2000 — першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну г. Менску.
- 2000—2004 — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну г. Менску.
- 2004—2006 — намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму.
- 2006—2010 — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі адначасова з прысваеньнем вышэйшае клясы дзяржаўнага службоўцы[1].
- з 30 чэрвеня 2011 да 2016 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы й Манголіі па сумяшчальніцтве[2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Падзякай прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Сям’я
Жанаты. Мае сына і дачку.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads