Беларуска-сэрбскія дачыненьні
двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Сэрбіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуска-сэрбскія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Сэрбіі.
На 2025 год Амбасада Беларусі ў Сэрбіі месьцілася ў Бялградзе па Дэліградзкай вуліцы, дом 13. Амбасада працавала а 9:00—13:00, 14:00—18:00 і прымала наведнікаў па консульскіх пытаньнях у панядзелак, сераду і пятніцу а 9:00—12:00[1]. Між Беларусьсю і Сэрбіяй дзейнічаў бязьвізавы ўезд на тэрмін да 30 дзён[2]. Ад 2013 году ў Сэрбіі працавала 3 ганаровыя консулы Беларусі: Драгамір Карыч(en) у Бялградзе, Зоран Вулавіч у Крагуевацы і Драгалюб Швоня ў Новым Садзе[3].
Амбасада Сэрбіі ў Беларусі месьцілася ў Партызанскім раёне Менску па вуліцы Румянцава, дом 4. Амбасада працавала ў будні зь 9-й да 17-й гадзіны. Консульскі аддзел прымаў наведнікаў у панядзелак, сераду і пятніцу зь 10-й да 12-й гадзіны[4]. Пры Амбасадзе Сэрбіі працаваў пасланьнік абароны[5]. Ганаровым консулам Сэрбіі ў Менску быў Жыварад Сьмільковіч[6].
Remove ads
Гандаль
У 2009 годзе ўрады Беларусі і Сэрбіі заключылі Пагадненьне аб зоне вольнага гандлю. Зь 2007 па 2013 год узаемны таваразварот вырас зь 50 да 200 млн даляраў. На 2014 год у Сэрбіі дзейнічалі сумесныя прадпрыемствы па вытворчасьці беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і Сэрбіі мелі Раду справавой супрацы[7].
25 кастрычніка 2019 году Сэрбія і Эўразійскі эканамічны зьвяз, у які ўваходзіла Беларусь, заключылі Пагадненьне аб зоне вольнага гандлю, якое пачало дзейнічаць 10 ліпеня 2021 году. У 2023 годзе двухбаковы гандаль таварамі склаў 133 млн даляраў, зь якіх увоз зь Сэрбіі склаў 69,5 млн даляраў[8].

У 2021 годзе таваразварот склаў 176 млн даляраў, зь іх беларускі вываз павялічыўся на 131 % да 125 млн $. У пастаўках зь Беларусі ў Сэрбію пераважалі дрот, канаты, тросы, этылен, прапілен, бутылен, трактары, драўняна-стружкавыя пліты і бульба. З Сэрбіі ў Беларусь пастаўлялі аўтамабільныя шыны, ваконная фурнітура, шлянгі, штучны корм, падлогавае пакрыцьцё, папера, кардон, поліэтэр і сталёвыя лісты[9].
Remove ads
Мінуўшчына
15 лістапада 1994 году ўрады Беларусі і Югаславіі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні[9]. У 1996 годзе адчынілі амбасады ў Менску і Бялградзе, калі югаслаўскі прэзыдэнт Зоран Ліліч наведаў Беларусь. У 1998 годзе прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўпершыню наведаў Сэрбію[10].

У 1999 годзе А. Лукашэнка наведаў Сэрбію падчас бамбаваньня Югаславіі з боку Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы. Пасьля гэтага ў Югаславію накіравалі беларускую гуманітарную дапамогу для адновы разбуранай гаспадаркі. У 2009 годзе А. Лукашэнка зноў наведаў Сэрбію, пасьля чаго ўрады Беларусі падпісалі Пагадненьне аб зоне вольнага гандлю. У сакавіку 2013 году сэрбскі прэзыдэнт Томіслаў Ніколіч наведаў Беларусь. 4-5 ліпеня 2013 году міністаў замежны справаў Беларусі Уладзімер Макей зрабіў 1-ы візыт у Сэрбію. У траўні 2014 году беларускія ратаўнікі выляталі ў Сэрбію на верталётах для працы падчас паводкі, ад якой загінулі дзясяткі чалавек. У чэрвені 2014 году А. Лукашэнка ажыцьцявіў 4-ы візыт у Сэрбію[7].
У 2015 годзе сэрбскі прэзыдэнт Томіслаў Ніколіч паўторна наведаў Беларусь. У чэрвені 2015 году старшыня Народнай скупшчыны Сэрбіі Мая Гойкавіч зрабіла афіцыйны візыт у Беларусь, дзе падпісала Мэмарандум аб супрацы з Нацыянальным сходам Беларусі. У 2017 годзе Беларусь наведалі прэзыдэнт і старшыня ўраду Сэрбіі. У 2018 годзе старшыня ўраду Сэрбіі Ана Брнабіч наведала Беларусь. У 2019 годзе прэзыдэнты Беларусі і Сэрбіі абмяняліся візытамі[10]. На 2025 год між Беларусьсю і Сэрбіяй дзейнічала 51 двухбаковае пагадненьне, сярод якіх найбольш важнымі былі Пагадненьні «Аб вольным гандлі», «Аб супрацы ў галіне абароны», «Аб ўзаемным заахвочваньні і абароне ўкладаньняў» і «Аб пазьбяганьні двайнога падаткаабкладаньня ў дачыненьні падаткаў на даходы і маёмасьць»[9].
Беларускія амбасадары
- Валер Брылёў (1998—2001)
- Уладзімер Аляксандравіч Мацкевіч (2001—2008)
- Уладзімер Чушаў (2011—2017)
- Валер Брылёў (2017—2023)
- Сяргей Маліноўскі (ад 2023 году)
Сэрбскія амбасадары
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads