Беларускі Хэльсынскі камітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Белару́скі Хэ́льсынскі камітэ́т — праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае паводле пастановы кангрэсу Беларускага ПЭН-цэнтру ад 2 верасьня 1995 году[1].

Хуткія факты Абрэвіятура, Дэвіз ...

Да 2021 году БХК меў прадстаўніцтвы ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць), Бабруйску (Магілёўская вобласьць), Маладэчна (Менская вобласьць), Воршы (Віцебская вобласьць), Салігорску (Менская вобл.) і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Гомелю. На 2025 год выпускаў Нацыянальны індэкс правоў чалавека. У 2024 годзе індэкс быў адзначаны ў Гадавым дакладзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека як прыклад эфектыўнай ацэнкі заканадаўства і практык у гэтай сферы. Таксама выпускалі агляд «Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя тэндэнцыі дзяржаўнай палітыкі».

Remove ads

Мінуўшчына

Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі ў лістападзе 1995 году. Мэта арганізацыі — абарона правоў чалавека ў Беларусі згодна з Хэльсынскімі пагадненьнямі. Заснавальнікамі БХК сталі: Васіль Быкаў (ён жа першы старшыня назіральнага сойму БХК), Сьвятлана Алексіевіч, Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Генадзь Бураўкін, Юры Хадыка і Карлас Шэрман. Налічвалася больш за 400 сябраў БХК. Арганізацыйныя структуры дзейнічалі ў 12 гарадах Беларусі. У 1997 г. БХК стаў сябрам Міжнароднай Хэльсынскай Фэдэрацыі па правах чалавека. Намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла і іншыя юрысты БХК абаранялі ў судах Паўла Шарамета, Васіля Старавойтава, Васіля Лявонава, Тамару Віньнікаву, Міхаіла Чыгіра, Валерыя Шчукіна, Юрыя Бандажэўскага, Славаміра Адамовіча, Ірыну Макавецкую і Андрэя Клімава. Таксама Гары Паганяйла прадстаўляў у судзе інтарэсы зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзьмітрыя Завадзкага. Члены БХК бралі ўдзел у місіях Міжнароднай Хэльсынскай Фэдэрацыі ў Прыднястроўі, на Паўночным Каўказе, у Таджыкістане, Узбэкістане, Украіне. З 2000 г. БХК пачаў рэгулярнае назіраньне за выбарамі ў краіне (з 2008 г. — разам з ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»).

У 2003 годзе наклалі штраф памерам $73 000 за нібыта нявыплачаныя падаткі ад грашовых сродкаў, перададзеных Эўразьвязам па праграме TACIS. У 2004 годзе штраф скасаваў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Пазьней ладзіліся крымінальныя працэсы супраць службоўцаў арганізацыі. У выніку ад’езду ў ЗША 1-й старшыні Тацяны Процькі з 11 траўня 2008 году пасаду старшыні заняў Алег Гулак[2].

30 верасьня 2021 году Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Беларусі аб ліквідацыі «БХК» за аплату 2-м асобам ганарараў за «паслугі ў доўгатэрміновым назіраньні за выбарамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 2020 году». У пацьверджаньне гэтаму Міністэрства юстыцыі прыклала да позвы копіі 6 дамоваў, прыходна-касавых ордэраў і актаў прыёму і перадачы. Аднак 1 кастрычніка старшыня «БХК» Алег Гулак заявіў: «Там нібыта стаіць мой подпіс, але гэта копія з копіі, у якой можна падрабіць любы подпіс, і я нічога такога не падпісваў. Гэта яўная фальшыўка». Арганізацыя заявіла, што працягне сваю дзейнасьць[3].

У ліпені 2022 году Беларускі Хэльсынскі камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры Эканамічнай і сацыяльнай Радзе ААН, стаўшы першай беларускай НДА з такім статусам[4]. 7 чэрвеня 2024 года суд Чыгуначнага раёну Гомеля прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт арганізацыі і старонку БХК у Фэйсбуку.

Remove ads

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads