Валер Цапкала

беларускі дзяржаўны дзяяч, палітык, дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia

Валер Цапкала
Remove ads

Вале́р Вільямавіч Цапка́ла (Цэпкала)[2] (нар. 22 лютага 1965, Горадня, БССР) — беларускі палітык і дыплямат.

Хуткія факты Першы намесьнік Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 22 лютага 1965 году ў Горадні. Быў адзіным дзіцем у сям’і інжынэраў-хімікаў Віляма і Ніны Цапкалаў, якія былі накіраваныя ў Горадню па размеркаваньні на будаўніцтва азотнага завода, дзе адпрацавалі ўсё жыцьцё. Бацька скончыў Адэскі політэхнічны інстытут, маці — Харкаўскі інжынэрна-эканамічны інстытут.

Вучыўся ў гарадзенскай сярэдняй школе № 14 з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы, захапляўся гісторыяй. У 1982—1984 гадах вучыўся ў Беларускім тэхналягічным інстытуце. У 1984 годзе прызваны ў армію (адтэрміноўка студэнтам у той час была адмененая), праходзіў службу ў элітных ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня ў Хмяльніцкім[3].

Пасля службы ў арміі ў 1986 годзе адразу паступіў у Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін, які скончыў з адзнакай у 1991 годзе па спецыяльнасьці «Міжнародныя зносіны». Пасля вучобы застаўся ў аспірантуры гэтага ж інстытуту, у 1992 годзе скончыў яе на «выдатна», выкладаў у МДІМЗ, стаў кандыдатам юрыдычных навук.

З 8 жніўня 1994 году да 20 студзеня 1997 году быў першым намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[4][5].

24 лютага 1997 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі й Мэксыцы па сумяшчальніцтве [6], адстаўлены з гэтых пасадаў быў 2 красавіка 2002 году[7].

У 2020 годзе абвясьціў пра пляны балатавацца ў прэзыдэнты Беларусі. Але ня быў зарэгістраваны як кандыдат і быў вымушаны зьехаць зь Беларусі адразу ў Расею, потым ва Ўкраіну і Польшчу.

Цяпер працуе ў Латвіі. Па словах кіраўніка ягонай прэс-службы Аляксея Урбана, ён быў аб’яўлены ў вышук у Расеі і Беларусі «па палітычных матывах»[Крыніца?].

6 студзеня 2021 году Валер Цапкала абвясьціў аб стварэньні Беларускага Дэмакратычнага форуму з мэтай аб’яднаць «усё разумныя сілы ў канстытуцыйных пераўтварэньнях як разумную альтэрнатыву народнай большасьці ў адказ на псэўданацыянальны Усенародны сход»[8].

У кастрычніку 2022 году МУС Беларусі прызнала групу грамадзян, аб'яднаную пад кіраўніцтвам Валера Цапкалы, у тым ліку яго сайты і старонкі ў сацыяльных сетках, экстрэмісцкім фармаваньнем[9][10].

7 красавіка 2023 году Менскі абласны суд завочна прыгаварыў Валерыя Цапкалу да 17 гадоў калёніі[11].

Remove ads

Сям’я

  • Жонка — Вераніка Цапкала, беларуская грамадзкая актывістка, палітык.
  • Мае двух сыноў, Пётара й Андрэя.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads