Уладзімер Конан

беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык, культуроляг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімер Міхайлавіч Конан (23 красавіка 1934 в. Вераскава Наваградзкі раён — 6 чэрвеня 2011, Менск) — беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык. Доктар філязофскіх навук. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Выпускнік гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1959). Ад 1962 году працаваў у Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі[2]. У 1991 годзе стаў загадчыкам аддзелу гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Францішка Скарыны[3]. Доктар філязофскіх навук па спэцыяльнасьці «эстэтыка» (1982). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1984 годзе за ўдзел у напісаньні цыклю калектыўных манаграфіяў па гісторыі філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Беларусі (апублікаваныя ў 1973—1980). Дасьледаваў тэарэтыка-мэтадалягічныя праблемы філязофіі і культуралёгіі, гісторыю эстэтычнай думкі, гісторыю беларускай культуры, беларускі фальклёр.

Аўтар працаў «Разьвіцьцё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.)» (1968), «Ад Рэнэсансу да клясыцызму» (1978), «Сьвятло для людзей: Родная мова і культура ў эпоху перабудовы» (1989), «Сьвятло паэзіі і цені жыцьця: Лірыка Максіма Багдановіча» (1991) і іншых.

У 1998 годзе менская студыя дакумэнтальных фільмаў «Летапіс» зьняла дакумэнтальны фільм пра Ўладзімера Конана «Згадкі страчанага раю»[4]

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads