Белая Ціса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белая Ціса (па-ўкраінску: Біла Тиса) — рака ва Ўкраінскіх Карпатах, у Рахаўскім раёне Закарпацкай вобласьці. У месцы зьліцьця Белай і Чорнай Цісаў, за 4 км вышэй цэнтральнай часткі места Рахаў, бярэ пачатак рака Ціса (басэйн Дуная).
Даўжыня ракі складае 26 км, плошча басэйну — 489 км². Ухіл ракі — 10 м/км. Даліна V-вобразная, шырыня рэчышча 15-20 м. Ёсьць парогі і быстрыны. Жыўленьне зьмяшанае зь перавагаю дажджавога. На асобных участках рэчышча замацаванае. Бываюць паводкі, часам вельмі разбуральныя. Выкарыстоўваецца для рыбаразьвядзеньня і водазабесьпячэньня.
Белая Ціса ўтвараецца зьліцьцём дзьвюх горных рэчак — Стагавец і Бальзатул, на паўднёва-ўсходніх схілах масіва Чарнагора. Рака цячэ пераважна на ўсход, адлучаючы сабою масіў Чарнагора (на поўначы) ад Рахаўскіх гораў (на поўдні). Упадае ў Цісу на паўночна-ўсходняй частцы места Рахаў.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads