Ціса

рака ў Эўропе, прытока Дунаю From Wikipedia, the free encyclopedia

Ціса
Remove ads

Ціса (па-вугорску: Tisza, па-нямецку: Theiß, па-ўкраінску: Тиса, па-славацку: Tisa) — рака, найвялікшы левы прыток Дунаю. Працякае па тэрыторыі Ўкраіны, Вугоршчыны, Сэрбіі, часткова па мяжы між Украінай ды Вугоршчынай і Румыніяй, а таксама па мяжы між Вугоршчынай і Славаччынай. Даўжыня ракі 966 км. Плошча басэйну — 127 тыс. км². Утвараецца зьліцьцём Чорнай Цісы зь Белай Цісай за 4 км вышэй места Рахаў. Злучаецца з Дунаем у Сэрбіі, места Нові Сад. Жыўленьне ракі сьнегавое й дажджавое, здараюцца высокія паводкі, 40% сьцёку за год прыпадае на вясновы пэрыяд. Лёдаўтварэньне — зь першай паловы сьнежня (заберагі, сала, шарош), ледастаў няўстойлівы; вясновы крыгаход ў сакавіку, бываюць заторы. У межах Украіны Цісу выкарыстоўваюць для водазабесьпячэньня, рыбаводзтва, рэкрэацыі. Існуе дзьве вэрсіі паходжаньня назвы ракі. Першая вэрсія гаворыць аб тым, што назва ўтварылася ад дрэва ціс, якое было распаўсюджана некалі ў Карпатах. Другая вэрсія гаворыць аб тым, што назва паходзіць ад слова «таса», што з булгарскай мовы, і азначае «чыста». У старажытнарымскіх крыніцах Ціса згадваецца пад назвамі Tissus, Tisia, Pathissus.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Галерэя

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads