Белая вежа (фэст)
міжнародны тэатральны фэстываль Беларусі, заснаваны ў 1996 годзе ў Камянцы, які штогод праходзіць у Берасьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белая вежа» — міжнародны тэатральны фэстываль Беларусі, заснаваны ў 1996 годзе ў Камянцы (Берасьцейская вобласьць), які штогод праходзіць у Берасьці[1].
Ёсьць найстарэйшым штогадовым тэатральным фэстам Беларусі[2]. Яго арганізатарам зьяўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3]. Ладзіцца на некалькіх памостках: на 2 у Берасьцейскім акадэмічным тэатры драмы, у абласным грамадзка-культурным цэнтры, у парку і на плошчы Леніна. У ходзе фэстывалю ўручаецца да 10 узнагародаў, у тым ліку лялечным тэатрам.
Remove ads
Пераможцы
№ | Дата | Спэктакль | Тэатар | Краіна |
23 | 2018 г., верасень | «Як загінуў Гуска» | Кіеўскі акадэмічны тэатар лялек | Украіна[4] |
22 | 2017 г., 8—17 верасьня | «Скрыпка Ротшыльда» | Маскоўскі тэатар юнага гледача | Расея[5] |
21 | 2016 г., 9—16 верасьня | «Чайка» (Яраслаў Федарышын) | Львоўскі акадэмічны тэатар «Уваскрэсеньне» | Украіна[6] |
20 | 2015 г., 11—19 верасьня | — | — | — |
19 | 2014 г., 12—19 верасьня | «Кніга Ёва» (Някрошус) | Тэатар «Мена Фортас» (Вільня) | Летува[7] |
18 | 2013 г., 7—14 верасьня | |||
17 | 2012 г., 7—14 верасьня | |||
16 | 2011 г., 9—16 верасьня | «Раскіданае гняздо» (Янка Купала) | Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы | Беларусь[8] |
15 | 2010 г., 11—18 верасьня | «Калека з вострава Інішман» (Марцін МакДонах) | Пермскі тэатар «Каля моста» | Расея[9] |
14 | 2009 г., 5—12 верасьня | «Гогаль. Вечары» (Уладзімер Панкоў) | Расея[10] | |
13 | 2008 | |||
12 | 2007 г., 8—14 верасьня | «Вішнёвы сад» | Львоўскі тэатар «Уваскрэсеньне» | Украіна[11] |
11 | 2006 г. | «Адвечная песьня» | Беларускі нацыянальны тэатар лялек | Беларусь[12] |
10 | 2005 | |||
9 | 2004 | |||
8 | 2003 | |||
7 | 2002 | |||
6 | 2001 | |||
5 | 2000 | |||
4 | 1999 | |||
3 | 1998 | |||
2 | 1997 | |||
1 | 1996 |
Remove ads
Мінуўшчына
У 2007 годзе на 13-й «Белай вежы» тэатры з 23 краінаў спаборнічалі за 13 узнагародаў[13].
У верасьні 2009 году на 14-м фэсьце выступіла 25 тэатраў з 4 краінаў Азіі (Азэрбайджану, Армэніі, Ірану і Таджыкістану) і 5 краінаў Эўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх: Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны і Малдовы[2]. У верасьні 2010 году 15-ы фэст «Белая вежа» сабраў 37 тэатраў з 21 краіны. Яго арганізатарам ад заснаваньня выступала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3].
У верасьні 2012 году на 17-м фэстывалі «Белая вежа» выступілі тэатры з 5 краінаў Азіі (Азэрбайджану, Армэніі, Ізраілю, Ірану і Японіі) і 5 краінаў Эўропы, у тым ліку трох з 5 суседніх: Польшчы, Украіны і Расеі, Малдовы і Эстоніі. Пагатоў з Расеі прыехала 9 тэатральных калектываў[14].
7—14 верасьня 2013 году прайшоў 18-ы фэст «Белая вежа». У ім удзельнічалі 23 тэатры, якія паказалі 24 спэктаклі на 8 мовах. Тэатральныя калектывы прыехалі з 13 краінаў: 4 краінаў Азіі — Азэрбайджану, Армэніі, Ізраілю і Японіі; 1 краіны Афрыкі — Эгіпту; 8 краінаў Эўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх — Летувы, Польшчы, Расеі і Ўкраіны, Грэцыі, Славаччыны, Чэхіі і Швэцыі. Паказы адбыліся на 5 сцэнах: у 2 залях Берасьцейскага акадэмічнага тэатру драмы, абласным грамадзка-культурным цэнтры, парку і на плошчы Леніна. Усе квіткі распрадалі за 2 тыдні, цэны на якія даходзілі да 200 000 рублёў ($22). Пагатоў арганізацыйны камітэт ажыцьцявіў адбор да ўдзелу сярод 210 заявак. Найбольшую колькасьць спэктакляў паставілі тэатры Беларусі і Польшчы[11].
У верасьні 2014 году адбыўся 19-ы фэстываль, на якіх тэатры з 13 краінаў паказалі 25 спэктакляў. Квіткі каштавалі ад 40 000 ($4,42) да 250 000 рублёў[15] ($27,6). На юбілейную 20-ю «Белую вежу» ў 2015 годзе запрасілі 12 пераможцаў мінулых гадоў. Сярод звыш 100 заявак на ўдзел выбралі новыя тэатры. За 9 дзён на 6 пляцоўках паказалі 22 спэктаклі з 13 краінаў, якія наведалі 7,5 тысячаў гледачоў. Упершыню ў фэстывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі Тунісу, адкуль прыехаў тэатар «Новы погляд» з пастаноўкай «Д-Сізіф»[1]. Сярод 22 паказаных спэктакляў 7 былі беларускімі[16].
9—16 верасьня 2016 году на 20-м фэсьце «Белая вежа» выступілі 26 тэатраў з 17 краінаў. Сярод іх упершыню выступіла тэатральная трупа з Туркмэністану (Дзяржаўны расейскі драматычны тэатар). Квіткі каштавалі ў сярэднім 10 дэнамінаваных рублёў ($5) і пакрылі звыш 70 % выдаткаў на фэст. Рэшу забясьпечылі спонсары і скарб Берасьцейскай вобласьці[17]. У верасьні 2017 году на 22-м фэстывалі паказалі 28 спэктакляў з 14 краінаў. Зь іх 11 атрымалі дыплёмы[5].
За 23 гады існаваньня фэсту «Белая вежа» ў Берасьці яго ўдзельнікамі сталі тэатры з 58 краінаў, у тым ліку з Афрыкі (Альжыр і Туніс) і Паўднёвай Амэрыкі (Вэнэсуэла)[18].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads