Белгарад
горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бе́лгарад (рас. Бе́лгород, таксама укр. Бі́лгород[1][2][3][4][5]) — места Белгародзкай вобласьці Расеі і яе адміністрацыйны цэнтар. Заснаваны ў XVI стагодзьдзі, горад з 1596 году. Насельніцтва 358 тыс. чалавек (2008). Насельніцтва аглямэрацыі 0,5 млн чалавек. Горад вайсковай славы.
Разьмешчаны на паўднёвай ускраіне Сярэднерасейскага ўзвышша, пераважна на правым беразе ракі Северскі Данец (правы прыток Дону), за 697 км на поўдзень ад Масквы, за 40 км ад мяжы з Украінай.
Remove ads
Этымалёгія назвы
Тапонім «Белгарад» паходзіць ад спалучэньня словаў «белы» і «горад». Ёсьць некалькі варыянтаў зьяўленьня спалучэньня. Першы варыянт: «Белы горад» — крэпасьць, сьцены якой пабудаваныя зь белага камня. Іншае тлумачэньне зьвязваецца з назвай крэйдавай гары («Белая гара»), на схілах якой разьмяшчаецца Белгарад, тады назва мае значэньне «горад на белай гары».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads