Дамініканская вуліца (Менск)

вуліца ў цэнтральнай частцы Менску From Wikipedia, the free encyclopedia

Дамініканская вуліца (Менск)
Remove ads

Вуліца Дамініка́нская (з 1922 году — Э́нгельса[a]) — вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая пачынаецца з Высокага Рынку і ідзе да Ўльянаўскай вуліцы.

Хуткія факты Агульная інфармацыя, Гістарычны раён ...

Дамінантай вуліцы быў збудаваны ў стылі барока Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зруйнаваны савецкімі ўладамі па другой сусьветнай вайне.

Remove ads

Гісторыя

У XVII стагодзьдзі атрымала назву Дамініканскай у гонар закладзенага на ёй кляштару ордэну дамініканаў. Таксама вуліца раней называлася Петрапаўлаўскай (да 1919 году), вуліцай Валадарскага (да 1922 году).

Апісаньне

Вуліца перасякаецца з вуліцай Інтэрнацыянальнай, праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Карла Маркса, Магазыннай і Ульянаўскай. Разам з праспэктам Незалежнасьці вуліца ўтварае Кастрычніцкую плошчу.

Нумарацыя дамоў — ад плошчы Свабоды. На вуліцы разьмяшчаюцца Менскі абласны выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, кінатэатар «Піянэр», Беларускі дзяржаўны тэатар лялек, Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача.

Remove ads

Гістарычныя здымкі і графіка

Заўвагі

  1. Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads