Беліцкі сельсавет (Слуцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Беліцкі сельсавет (Слуцкі раён)
Remove ads

Бе́ліцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Белічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны Беліцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Акцябар, Еўлічы, Машчыцы, Цалевічы ліквідаванага Акцябарскага сельсавету[1].

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету (7 населеных пунктаў) — 1686 чалавек[2], зь іх 93,4% — беларусы, 4,5% — расейцы[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads