Бераставіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бераставі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вялікая Бераставіца (не ўваходзіць у склад савету).
Remove ads
Гісторыя
16 ліпеня 1954 году створаны Ёдзіцкі сельсавет у складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР шляхам аб’яднаньня скасаваных Вялікабераставіцкага і Кулёўскага сельсаветаў[1]. 11 лютага 1972 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў падпарадкаваньне Бераставіцкаму пасялковаму савету[2][3].
19 студзеня 1996 году з часткі Бераставіцкага пасялковага савету створаны Бераставіцкі сельсавет з цэнтрам у гарадзкім пасёлку Вялікая Бераставіца[4].
18 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Кавалікі, Каленікі, Канчаны, Карпаўцы, Лісьнявічы, Людзьвінова, Лявонавічы, Пархімаўцы, Пятроўцы, Сінькі, Стары Дворац, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно — ліквідаванага Пархімаўскага сельсавету; вёскі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, Паплаўцы перададзеныя зь Бераставіцкага ў Малабераставіцкі сельсавет[5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads