Стары Дворац
вёска ў Бераставіцкім сельсавеце Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары́ Дво́рац[2] — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бераставіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У XVI—XVIII ст. маёнтак Стары Дворац уваходзіў у склад Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У XVI ст. належаў эпіскапу луцкаму Паўлу Гальшанскаму, пазьней ім валодаў нехта Рымбовіч ці Рамбовіч, дваранін каралеўскага двара. Яго нашчадкі прадалі маёнтак Ардахоўскім. У канцы XVII ст. Стары Дворац быў уласнасьцю Сапегаў, а ў 1712 годзе гаспадаром маёнтку стаў канюшы ВКЛ Данііл Выкоўскі. У 2-й палавіне XVIII ст. тут ужо былі ўладаньні Юзафа Аляксандра Ябланоўскага (1711—1777), ваяводы наваградзкага, а потым яго жонкі Францішкі з дому Варанецкіх.
Ад яе нашчадкаў у 1810 г. сядзібу купіў Тадэвуш Бутаўт-Анджайковіч, яго нашчадкі валодалі маёнткам да верасьня 1939 году. У пачатку XX ст. уладальнікам Старога Дворцу і фальварку Ўладысін быў Леан Анджайковіч (памёр у 1924 годзе). Ня маючы сваіх дзяцей, ён пакінуў у спадчыну ўладаньні пляменьніцы Ядвізе Мацкевіч. Яна і была апошняй гаспадыняй сядзібы.
Да 2013 году ўваходзіў у склад Пархімаўскага сельсавету[3].
Remove ads
Маёнтак
Ёсьць зьвесткі, што неўзабаве пасьля набыцьця сядзібы ў 1810 годзе яе новы ўладальнік Тадэвуш Бутаўт-Анджайковіч пабудаваў там вялікі аднапавярховы палац, будаўнічым матэрыялам для якога быў мясцовы лес. Будынак стаяў на схіле, таму падмурак з параднага боку быў значна ніжэйшы, за тыльны. Дом складаўся з трох частак, у архітэктурным пляне нагадваў літару П. Да сярэдняй прамавугольнай часткі на яе канцах пэрпэндыкулярна былі прыбудаваны два аднолькавыя бакавыя крылы. Паміж імі па ўсёй цэнтральнай частцы знаходзіўся доўгі ганак з плоскім дахам на 6 калёнах. З тыльнага боку да будынка прымыкала такой жа даўжыні адкрытая тэраса. Звонку сьцены былі не пафарбаваны і не атынкаваны, толькі калёны ганку і налічнікі вакон і дзьвярэй былі пафарбаваны ў белы колер і пакрыты лякам. Сярэднюю частку будынку пакрываў двухсхільны гонтавы дах, бакавыя часткі — двухсхільны дах з пакатым зрэзам на франтоне.
Аб інтэр’еры ў самім палацы захаваліся агульныя зьвесткі. У яго сярэдняй частцы разьмяшчаліся жылыя пакоі гаспадароў, заля для прыёмаў. У бакавым крыле былі гаспадарчыя памяшканьні: гардэробная, сталовая, кладоўка, пакоі для прыслугі. У другім крыле разьмяшчаліся пакоі для гасьцей. У палацы было шмат карцін, хрусталю, парцаляны. У час 1-й сусьветнай вайны з прыбліжэньнем фронту ўсё гэта было вывезена на ўсход і бясьсьледна зьнікла. Гэтаму паспрыяла і грамадзянская вайна. Можна меркаваць, што творы мастацтва знаходзяцца ў запасьніках расейскіх музэяў і ў прыватных калекцыях.
Перад палацам знаходзіўся вялікі авальны газон, абсаджаны дэкаратыўнымі кустамі. Такі ж газон быў і з тыльнага боку, а навокал разьмяшчаўся вялікі парк зь векавымі дрэвамі зьмешаных парод зь ліпавымі алеямі і вастралістымі высокімі таполямі. Гонарам сядзібы была аранжарэя, што знаходзілася ў парку і ў якой да 1914 году вырошчвалі экзатычныя расьліны. Пасьля Другой сусьветнай вайны вайны ў палацы некаторы час разьмяшчаліся дзіцячы дом, школа, кантора мясцовага калгасу.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 500 чалавекі[1]
- 1999 год — 458 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
- Фальварак
- Прысядзібны парк пры былой сядзібе Бутаўт-Андрэйкавічаў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads