Пятроўцы (Гарадзенская вобласьць)

вёска ў Гарадзенскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пятро́ўцы[2] — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бераставіцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1567 годзе гэта паселішча значылася як маёнтак Пятроўшчына — шляхецкае ўладаньне ў Гарадзенскім павеце Вялікага княства Літоўскага. Зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя адзначаны як фальварак на мапе Шубэрта, а ў 1890 годзе ўжо лічыліся вёскай, мелі 171 дзесяціну зямлі. Па перапісе 1897 году тут значылася 11 двароў з 82 жыхарамі, у 1905 годзе вёска налічвала 96 жыхароў, а ў 1914 годзе тут пражывала 127 чалавек.

У 1921 годзе ўваходзіла ў склад сельскай гміны Малая Бераставіца Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1924 годзе яна налічвала 2 двары і 13 душ (4 мужчыны і 9 жанчын).

З восені 1939 годзу ў складзе БССР. Вёска належала да Малабераставіцкага сельсавету Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці.

Да 2013 году ўваходзілі ў склад Пархімаўскага сельсавету[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 66 чалавек; 1970 год — 54 чалавекі; 1998 год — 11 чалавек і 9 двароў; 1999 год — 18 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 14 чалавек[1]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads