Бледнае возера (Мядзельскі раён)

возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі, у басэйне Нарачы From Wikipedia, the free encyclopedia

Бледнае возера (Мядзельскі раён)
Remove ads

Бле́днае, Бляда, Бéлае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Нарачанкі. Знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, за 6 км на паўднёвы захад ад Мядзелу, на поўдні ад вёскі Гатавічаў. Належыць да групы Нарачанскіх азёр. Плошча паверхні возера 1,95 км². Даўжыня возера 2,02 км, найбольшая шырыня 1,44 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,1 м, сярэдняя складае 2,9 м. Аб’ём вады 5,71 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 6,02 км[1].

Возера
Бледнае
Thumb
Панарама Бледнага возера
Возера Бледнае
КраінаБеларусь
Плошча1,95 км²
Плошча вадазбору4,72 км²
Максымальная глыбіня8,1 м
Сярэдняя глыбіня2,9 м
Найбольшая даўжыня2,02 км
Найбольшая шырыня1,44 км
Даўжыня берагавой лініі6,02 км
Аб’ём вады5,71 млн м³
Каардынаты54°49′56″ пн. ш. 26°51′28″ у. д.
Бледнае на мапе Беларусі ±
Thumb
Бледнае
Бледнае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Remove ads

Апісаньне

Знаходзіцца сярод лесу, на тэрыторыі гідралягічнага заказьніка «Чарэмшыцы».

Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасьцевай формы. Схілы маюць вышыню да 2 мэтраў, на паўднёвым захадзе — да 5 мэтраў, парослыя лесам. Берагі пясковыя, у паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Мелкаводзьдзе шырокае, пясковае. Дно глыбей за 3 мэтры сапрапэлістае.

Возера мэзатрофнае, бясьсьцёкавае. Зарастае да глыбіні 2 мэтраў. Шырыня палосы надводнай расьліннасьці да 180 мэтраў.

Remove ads

Флёра і фаўна

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка, лінь, верхаводка, краснапёрка, гусьцяра, мянтуз.

На возера адзначаецца гнездаваньне лебедзя-шыпуна — рэдкага віду, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads