Гатавічы
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́тавічы[1] — вёска ў Беларусі, паміж азёрамі Нараччу і Мястрам. Уваходзяць у склад Мядзельскага сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Гата, Гада або Гад (Hatho, Hado, Had) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
На 1846 год Гатавічы — вёска фальварку Вузлы маёнтку з такой жа назвай Віленскай губэрні, уладаньне Канстантына Тызэнгаўза. Вёска налічвала 15 двароў і 113 жыхароў. На 1868 год вёска ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, налічвала 15 двароў і 70 жыхароў. З 1894 году ў Гатавічах працавала школа граматы, дзе ў 1896/97 навучальным годзе навучаліся 12 хлопчыкаў. На 1904 год вёска налічвала 297 жыхароў. Побач знаходзіўся маёнтак Гатавічы — уладаньне зямянаў Пшазьдзецкіх. Маёнтак налічваў 11 жыхароў. На 1907 год вёска налічвала 290 жыхароў.
З 1921 году Гатавічы былі ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 55 двароў і 317 жыхароў. На 1931 год 59 двароў і 340 жыхароў[3].
12 кастрычніка 1940 году Гатавічы ўвайшлі ў склад Мядзельскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе вёска налічвала 68 двароў і 311 жыхароў. У ліпені 1943 году ў час Другой сусьветнай вайны нацысты спалілі 17 гаспадарак. У 1948 год савецкія ўлады стварылі калгас «Сталінскі шлях». З 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну. 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці. З 11 лютага 1960 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтрам у вёсцы Баяры (да 20 лістапада 1961 году калгас называўся «Сталінскі шлях»).
З 25 студзеня 1996 году вёска знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету. На 1 студзеня 1997 году — 161 двор.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- 1 студзеня 1997 году — 397 чалавек
- 1999 год — 379 чалавек
- 2010 год — 253 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы знаходзіцца крама. На тэрыторыі санаторыі-прафілякторыі ёсьць дзіцячы садок і пошта.
Турыстычная інфармацыя
Недалёка ад вёскі на беразе возера Нарачы разьмяшчаецца санаторыя-прафілякторыя «Сосны» (збудаваная ў 1976 годзе).
Каля вёскі ў Нарачы знаходзяцца так званыя Гатаўскія ямы — іхная глыбіня сягае 24,8 м.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads