Блеўчыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бле́ўчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Быстрыца.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны Быстрыцкі сельсавет у складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі з цэнтрам у вёсцы Быстрыца. У 1939 годзе цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Блеўчыцы.
16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Блеўчыцкі, якому перададзены населеныя пункты скасаванага Лешненскага сельсавету.
У сьнежні 2008 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Быстрыца.
Паселішчы
На 1 студзеня 2009 — 15 населеных пунктаў: 2 пасёлкі і 13 вёсак.
Насельніцтва
- Па стане на 1 студзеня 2008 году ў сельсавеце налічвалася 1024 гаспадаркі, 2322 жыхары (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 367; працаздольным — 1176; старэй за працаздольны — 779)
- На 1 студзеня 2009 году — 1024 гаспадаркі, 2361 жыхар (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 363; працаздольным — 1266; старэй за працаздольны — 732)
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 105
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 144, 147, 194
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads