Блюа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блюа (па-француску: Blois) — галоўны горад дэпартамэнту Люар і Шэр ў рэгіёне Цэнтар-Валь дэ Люар у Францыі, які стаіць на правым высокім беразе ракі Люары паміж Арлеанам і Турам. У Сярэднявеччы графы Блюа валодалі таксама Шампаньню; Эт’ен дэ Блюа быў каралём Ангельшчыны, а Шарль дэ Блюа — герцагам Брэтані.
Насельніцтва складае 45 539 жыхароў, паводле зьвестак на 2013 год.
Remove ads
Гісторыя
У сярэднявечных лацінскіх помніках, як то ў Рыгора Турскага, Блюа носіць назву лац. Blesum (таксама Blesis і Blesa) і разам з навакольнымі землямі мела асобнае графства, якое атрымала з XV стагодзьдзя назву Блезуа.
Валоданьне герцагаў Арлеанскіх
Калі старажытны графскі род, да якога належаў таксама ангельскі кароль Стэфан, загас у мужчынскім калене, графства Блюа перайшло паводле шлюбнай дамовы да дому Шатыён, апошні нашчадак якога прадаў свае ўладаньні сыну Карла V, герцагу Людовіку Арлеанскаму.
Пад кіраваньнем Арлеану Блюа гуляў значную ролю. Людовік Арлеанскі й ягоная жонка, Валянтына Вісконці зь Міляну, паклалі пачатак сходу кніг і дакумэнтаў, зь якіх потым ўтварылася палацавая бібліятэка, узбагачаная скарбамі, нарабаванымі ў Міляне і Нэапалі.
Remove ads
Каралеўская рэзыдэнцыя
Remove ads
Блюа быў далучаны да каралеўскіх валоданьняў у 1498 годзе. Сын герцага Карла Арлеанскага Людовік XII, які нарадзіўся ў Блюа, часьцяком склікаў тут дзяржаўныя чыны й вырашаў у замку найважнейшыя дзяржаўныя справы. 15 студзеня 1499 году тут быў заключаны зьвяз паміж Францыяй і Вэнэцыяй, а 14 сакавіка 1513 году наступальны й абарончы зьвяз супраць папы й імпэратара. 1 сьнежня 1513 году тут жа была падпісана мірная дамова паміж Людовікам XII і Фэрдынандам Каталіком з Арагону.
Архітэктура
Стары высокі горад цесны, са зьвілістымі стромкімі вуліцамі, ніжні пабудаваны больш правільна й прыгажэй. Праз раку перакінуты даўжынёю ў 305 м каменны мост на 11 арках, які злучае горад з прадмесцем Віена. Самае высокае месца займае адрэстаўраваны Блюаскі замак, у якім нарадзіўся Людовік XII. Блюа мае старажытны, высечаны ў скале вадаправод з часоў рымлянаў, даўжынёю ў 529 мэтраў (Люарская вада), прыгожую набярэжную, катэдральны сабор, царкву сьв. Лямэра, пабудаваны ў XII стагодзьдзі ў раньнім гатычным стылі, біскупскі палац і мноства выдатных арыстакратычных палацаў XVI стагодзьдзя (палацы герцага Эпэмон, Гіза, Амальскага).
З 1619 году Блюа ёсьць рэзыдэнцыяў эпіскапа. За 5 кілямэтраў ад гораду знаходзяцца жалезныя мінэральныя крыніцы «Сен-Дэні», па сваім уздзеяньні падобныя на крыніцы Спа.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Замак Блюа
Вонкавыя спасылкі
Блюа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads