Цэнтар-Валь дэ Люар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэнтар-Валь дэ Люар
Remove ads

Цэнтар-Валь дэ Люар (па-француску: Centre-Val de Loire, [sɑ̃tʁ val də lwaʁ]) — рэгіён у цэнтры Францыі. Да 17 студзеня 2015 меў назву Цэнтар[2]. Мяжуе на паўночы зь Іль-дэ-Франс, на захадзе — з Нармандыяй (да 1 студзеня 2016 — зь Верхняй Нармандыяй і Ніжняй Нармандыяй) і Пэі-дэ-ля-Люар, на поўдні — з Аквітаніяй — Лімузэнам — Пуату-Шарант (да 1 студзеня 2016 — з Пуату-Шарант і Лімузэнам) і з Авэрньню — Ронай-Альпамі (да 1 студзеня 2016 — з Авэрньню), на ўсходзе — з Бургундыяй — Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 — з Бургундыяй). Плошча 39 151 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 2 563 586 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 6 дэпартамэнтаў: Шэр, Эр і Люар, Эндр, Эндр і Люара, Люар і Шэр і Люарэ. Адміністрацыйны цэнтар — Арлеан (114 375 жыхароў), аднак найбуйнейшым горадам зьяўляецца Тур (134 803 жыхары). У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016, Цэнтар-Валь дэ Люар не закранула, і межы рэгіёну засталіся бязь зьменаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads