Богуніцкая АЭС

From Wikipedia, the free encyclopedia

Богуніцкая АЭС
Remove ads

Богуніцкая атамная электрастанцыя (славац. Atómové elektrárne Bohunice) — комплекс атамных электрастанцыяў, разьмешчаны за 2,5 км ад вёскі Яслаўскія Богуніцы, што ў Трнаўскім раёне, заходняй Славаччыне.

Хуткія факты Краіна, Месцазнаходжаньне ...

Богуніцкая АЭС складаецца з двух станцыяў (V1 і V2), кожная зь якіх мае па два рэактары. Электрастанцыя была далучаная да нацыянальнай энэргасыстэмы паэтапна ў пэрыяд паміж 1978 і 1985 годам. Усе чатыры рэактары зьяўляюцца вода-вадзянымі рэактарамі мадэлі ВВЭР-440.

Штогадовая вытворчасьць электрычнасьці складае 12 000 ГВт. Падчас стварэньня сыстэмы цэнтралізаванага ацяпленьня Трнавы другая станцыя была пераўтвораная ў цеплаэлектрацэнтраль. Частка сыстэмы пачала працу ў 1987 годзе. У 1997 годзе пачалося будаўніцтва лініі ацяпленьня да Леапольдава і Глогаўца.

Існуе таксама яшчэ адзін ядзерны рэактар (A1), які таксама разьмешчаны на багуніцкай пляцоўцы. 22 лютага 1977 году на рэактары адбывалася замена паліва, падчас якой адбылася аварыя чацьвертага ўзроўню паводле шкалы INES. Цяпер адбываецца кансэрвацыя гэтага рэактару.

Remove ads

Адключэньне

У якасьці аднаго з патрабаваньняў далучэньня да Эўразьвязу (2004 год) было вывядзеньне з эксплюатацыі абодвух рэактараў станцыі V1. Першы рэактар быў адключаны ў канцы 2006 году. Другі — 31 сьнежня 2008 году[1]. Было дазволена, аднак, уключэньне станцыі ў тэрміновых выпадках.

Падчас газавага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай у студзені 2009 году была парушаная падача газу на электрастанцыі ў Славаччыне. 10 студзеня 2009 году славацкі ўрад вырашыў тэрмінова перазапусьціць рэактар, адключаны некалькі дзён таму[1]. У выніку рэактар запушчаны ня быў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads