Трнаўскі край

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трнаўскі край
Remove ads

Трна́ўскі край (па-славацку: Trnavský kraj, па-вугорску: Nagyszombati járás) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацым цэнтрам у Трнаве.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Трнаўскі край разьмешчаны ў заходняй частцы Славаччыны і аддзяляе Браціслаўскі край, самы заходні, ад астатняй Славаччыны. На поўнач ад краю праходзіць граніца з Чэхіяй, на поўдні — з Вугоршчынай. Частка краю на поўнач ад Малых Карпатаў уваходзіць у склад Загор’е (Славаччына).

Асноўнымі рэкамі ў краі зьяўляюцца Дунай з Малым Дунаем, Ваг, Дудваг і Морава.

Дэмаграфія

Край зьяўляецца найменшым у Славаччыне ў дэмаграфічным сэнсе, хоць і мае шчыльнасьць насельніцтва 133 жыхароў на км², што болей сярэдняга паказьніка па краіне (110 на км²). Найбуйнейшымі гарадамі зьяўляюцца: Трнава, П’ешцяны, Глогавец, Дунайска-Стрэда і Серадзь. Узровень урбанізацыі складае каля 49% жыхароў, якія жывуць у 16 гарадах. Згодна зь перапісам насельніцтва 2001 году, у краі пражывала 551 003 жыхары, 73,9% зь якіх зазначылі сябе славакамі; у краі пражывае таксама заўважная частка вугорцаў — 23,7%, а ў раёне Дунайска-Стрэда складаюць 87% усяго насельніцтва раёну. У краі таксама жыве пэўная колькасьць чэхаў і цыганаў (меней за 1%)[1].

Remove ads

Раёны

Трнаўскі край складаецца з 7 раёнаў:

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads