Бойніцы
Места ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бо́йніцы (па-славацку: Bojnice, па-вугорску: Bajmóc, па-нямецку: Weinitz) — места ў цэнтральнай Славаччыне ў верхавінах ракі Нітра, побач з Прэвідзай. Насельніцтва — 4983 чалавекі (2005). Бойніцы добра вядомыя турыстычнымі атракцыёнамі: найстарэйшым заапаркам у Славаччыне, найбольш наведваным замкам і адным з найстарэйшых курортаў у Славаччыне.
Бойніцкі замак, які стаіць па-над местам, пабудаваны на травэртынавай скале з натуральнай пячорай. У замку здымаліся шматлікія міжнародныя фільмы, і шторок у ім ладзіцца міжнародны фэст прывідаў.
Remove ads
Геаграфія
Бойніцы знаходзяцца ў верхнім цячэньні ракі Нітра, пад Стражаўскімі гарамі. Іхняя блізкасьць да Прэвідзы (4 км) дазваляе мець супольную транспартную сыстэму. Сярод іншых найбольшых местаў — Жыліна (60 км на поўнач) і Трэнчын (65 км на захад).
Мінуўшчына
Першыя пісьмовыя згадкі пра Бойніцы датаваныя 1113 рокам, калі ў Зобарскіх актах(sk) згаданы Бойніцкі замак і ягоныя ваколіцы. Акты пішуць і пра будаўніцтва фары. Пад 1244 сустракаюцца дакумэнтаваныя згадкі пра касьцёл, што пацьвярджае палажэньне места як цэнтру рэлігійнага жыцьця Верхняй Нітры. У 1366 року кароль Людвік I надаў Бойніцам мескія прывілеі.
У Сярэднявеччы дзеля абароны места Турзоны і Пальфі ўзьвялі вакол Бойніцаў абарончы мур, скончаны ў 1663 року. Значэньне Бойніцаў павысіла і пабудова Каралеўскага тракту(sk) зь Вены да Сяміградзьдзя. З 1613 да 1823 року Бойніцы былі адной з паштовых станцыяў на гэтым тракце.
Разьвіцьцё гандлю і рамёстваў спрычынілася да ўтварэньня цэхаў, зь якіх у 1653 згаданыя цэх шаўцоў, муляраў, сапожнікаў, краўцоў, ткачоў, маляроў, гарбароў і бандароў. На чале места стаяў рыхтар з 12 сэнатарамі, яму дапамагаў пісар і гайдук.
Да 1872 Бойніцы былі гаспадарчым, адміністрацыйным і вайсковым цэнтрам рэгіёну; з пачатку XX стагодзьдзя гэтая роля перайшла да Прэвідзы. Мескія правы былі вернутыя ў 1966 року.
Remove ads
Насельніцтва
Турыстычная інфармацыя
- Бойніцкі замак XI стагодзьдзя, выяўлены ў мностве фільмаў і сэрыялаў, шторок у ім ладзіцца Фэст прывідаў і жахаў
- Касьцёл сьвятога Марціна XIV стагодзьдзя, першапачаткова гатычны, зь цікавым барокавым інтэр’ерам
- барокавая капліца сьвятога Яна Непамуцкага XVI стагодзьдзя
- рэнэсансныя і барокавыя жылыя дамы на плошчы
- Бойніцкі заапарк, найбуйнейшы ў Славаччыне
- Ліпа караля Мацея, 700-рокавая вялікалістная ліпа, адно з найстарэйшых дрэваў у Славаччыне[1]
- Пячоры
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Міраслава Ваўрынец, тэнісістка
- Карына Габшудава, тэнісістка
- Робэрт Крэсьцьянка, бабсьляіст
- Юрай Куцка, футбаліст
- Марэк Мацяшка, біятляніст
- Міраслаў Мэчырж, тэнісіст
- Марцін Пэтраш, футбаліст
- Андрэй Сэкера, хакеіст
Партнэрскія месты
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads