Браганса-Паўліста

From Wikipedia, the free encyclopedia

Браганса-Паўліста
Remove ads

Брага́нса-Паўлі́ста (па-партугальску: Bragança Paulista) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 170 тысяч чалавек[2]. Горад славіцца сваімі традыцыйнымі каўбасамі. Таксама ў горадзе маецца аэрапорт імя Артура Сікейра.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад быў закладзены 15 сьнежня 1763 году як паселішча побач зь невялікай капліцай і першапачаткова меў назоў Кансэйсан-ду-Жагуары. Ягоным заснавальнікамі былі Антонію Пірыш Пімэнтэл і ягоная жонка Ігнасія да Сылва Пімэнтэл. Да лютага 1765 году паселішча было афіцыйна зарэгістраванае і крыху зьмяніла сваю назву. У кастрычніку 1767 году яно атрымала статус вёскі, атрымаўшы назву Нова-Браганса, у гонар партугальскага места Брагансы. Да 1856 году вёска сталася горадам.

Remove ads

Спорт

Гонарам места ёсьць футбольны клюб «Рэд Бул Брагантыну», які здабываў перамогу ў лізе штату і займаў высокія радкі ў розыгрышах чэмпіянату Бразыліі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads