Рэд Бул Брагантыну Браганса-Паўліста

бразыльскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэд Бул Брагантыну Браганса-Паўліста
Remove ads

«Рэд Бул Брагантыну» (па-партугальску: Red Bull Bragantino) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Браганса-Паўліста, штату Сан-Паўлу. Заснаваны 8 студзеня 1928 году.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

8 студзеня 1928 году былыя сябры клюбу «Браганса» заклалі ўласны футбольны клюб «Брагантыну». У 1949 годзе клуб упершыню згуляў у другім дывізіёне чэмпіянату штату Сан-Паўлу. У 1965 годзе каманда прасунулася да Лігі Паўлісты. Аднак у 1966 годзе клюб мусіў вярнуцца ў другі дывізіён. У 1988 году дружына здабыла перамогу ў другім дывізіёне, атрымаўшы квіток да элітнага дывізіёну свайго штату. У 1989 годзе клюб упершыню прабіўся ў Сэрыю А чэмпіянату Бразыліі пасьля перамогі ў Сэрыі Б. У 1990 годзе «Брагантыну» здабыла свой першы тытул, перамогшы ў фінале «Новарызантыну».

У 1991 годзе клюб заняў другое месца ў чэмпіянаце Бразыліі. У фінале «Брагантыну» зьведала паразу ад «Сан-Паўлу». У 1992 годзе клюб браў удзел у Кубку КАНМЭБОЛ, дэбютаваўшы ў міжнародных спаборніцтвах. У 1993 годзе каманда другі раз брала ўдзел ува згаданым паўднёваамэрыканскім кубку. У 1995 годзе клюб страіў месца ў Лізе Паўліста, апусьціўшыся ў другі дывізіён. У 1996 годзе клюб з Браганса-Паўлісты ў трэці раз браў удзел у Кубку КАНМЭБОЛ. У канцы 1990-х гадоў вынікі каманда рэзка пагоршыліся. У красавіку 2019 году «Брагантыну» склаў пагадненьне аб супрацы з канцэрнам Red Bull GmbH. У выніку былі зьмененыя эмблема і колеры клюбу[2][3], а новая назва «Рэд Бул Брагантыну» цяпер утрымлівае назву партнэрскай кампаніі.

Remove ads

Дасягненьні

1990

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads