Брудзэў (Турэцкі павет)
вёска ў Турэцкім павеце Вялікапольскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брудзэў (па-польску: Brudzew) — вёска ў гміне Брудзэў Турэцкага павету Велікапольскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца за 12 км на паўночны ўсход ад Турка і за 120 км на ўсход ад Познані.
Геаграфічна Брудзэў знаходзіцца на Турэцкім узвышшы, якое ў сваю чаргу ёсьць часткай Паўднёвавелікапольскае нізіны. Празь вёску працякае рака Келбаска (прыток Варты).
Remove ads
Перадгісторыя
У навакольлі Брудзэва знойдзена больш за 270 археалягічных стаянак. Найстарэйшыя (каля 10) датуюцца эпохай нэаліту і адносяцца да культуры лейкападобных кубкаў. Да лужыцкай культуры (бронзавы й жалезны вякі) адносяцца 77 стаянак, пшаворскай (рымскі пэрыяд) — 143. Раньнім сераднявеччам датуюцца 19, позьнім — 58 стаянак. Прыналежнасьць яшчэ 32 стаянак нявызначаная. Да таго ж зарэгістравана 6 могільнікаў (2 лужыцкай культуры, 3 пшаворскай, 1 раньняга сераднявечча).
У самім Брудзэве колькасьць знаходак невялікая. Археалягічныя раскопкі праводзіліся тут яшчэ перад 1-й сусьветнай вайной і ў 1958.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Брудзэў (Турэцкі павет) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads