Брылёўскі летапіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Брылёўскі летапіс» — газэта, інфармацыйна-грамадзкі бюлетэнь, выдаецца з 3 траўня 2006 году[1][2]. Першапачаткова выходзіла накладам у 50 асобнікаў, з 2010 — 99[3]. Таксама выходзіць у ан-лайн вэрсіі[4]. Выдаецца ў вёсцы Брылі (Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці). Заснавальнік і галоўны рэдактар — Мікалай Яцкоў[5][6].
Remove ads
Зьмест
Газэта «Брылёўскі летапіс» выдаецца накладам у 50 асобнікаў памерам у 8 старонак фарматам А-4, з фотаілюстрацыямі. Газэта зьмяшчае нататкі аб тым, што адбываецца ў вёсцы Брылі і ў навакольлі, а таксама ў Магілёўскай вобласьці і краіне (падзеі ў газэце аглядаюцца праз вытрымкі з абласных і нацыянальных газэт). Матэрыялы друкуюцца на мове аўтараў, пераважна па-беларуску.
Рэдактар і выдавец «Брылёўскага летапісу» — Мікалай Яцкоў, загаднік Брылёўскага сельскага Дому культуры і вядомы ў вобласьці кампазытар-песеньнік. М. Яцкоў наладзіў у Брылях вольны канал інфармаваньня землякоў для таго, каб, як ён сам зьвяртаецца да чытачоў у першым нумары:
![]() |
…лепш ведаць і разумець гісторыю і сённяшні дзень нашых мясцін… А той, хто ведае мінулае і разумее сёньняшняе, упэўнена крочыць у будучае… | ![]() |
«Брылёўскі летапіс» — 5-е па ліку выданьне ў Магілёўскім рэгіёне (у якім цяпер няма зарэгістраваных недзяржаўных газэт)[7].
Remove ads
Літаратура
- Г. Суднік Слова ў абарону «малой» прэсы // «Абажур» : часопіс. — Мн.: Беларуская асацыяцыя журналістаў, 2010. — В. № 2 (84). — С. 38.
- Вёска Брылі на Магілёўшчыне займела сваю газэту : газ.. — Мн.: Наша Ніва, 9 жніўня 2006.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads