Брылі (Магілёўская вобласьць)

вёска ў Кадзінскім сельсавеце Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Брылі (Магілёўская вобласьць)
Remove ads

Брылі́[1]вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці, на левым беразе ракі Рудзеі. Брылі ўваходзяць у склад Кадзінскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядомыя паводле рукапісных гістарычных крыніцаў з XVI стагодзьдзя. У 1560 годзе — сяло, 45 дымоў, у Магілёўскай воласьці, дзяржаўная ўласнасьць. У 1580 годзе аддадзенае ў пажыцьцёвае валоданьне абшарніку. У 1592 годзе цэнтар войтаўства Магілёўскай воласьці Аршанскага павету. У 1635 годзе 48 двароў, меўся млын. У 1785 годзе 49 двароў, 327 жыхароў, у складзе маёнтка Любуж Магілёўскага павету, уласнасьць абшарніка, які меў у 1866 годзе ў вёсках Брылі і Любуж 2765 дзесяцінаў зямлі, 2 млыны, заезны двор. Частка вяскоўцаў займалася сталярным рамяством. Паводле перапісу 1897 году сяло (35 двароў, 201 жыхар, школа граматы, піцейны дом) і фальварак (1 двор, 11 жыхароў) у Палыкавіцкай воласьці Магілёўскага павету. У 1909 годзе 43 двары, 258 жыхароў, дзейнічала школа (народная вучэльня). У 1926 годзе вёска (23 двары, 153 жыхары) і хутары (72 двары, 436 жыхароў). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Змагар». На пачатку 1930-х гадоў 4-гадовая школа пераўтворана ў 7-гадовую (273 вучні). У Вялікую Айчынную вайну зь ліпеня 1941 году да 27 чэрвеня 1944 году знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У баях за вызваленьне вёскі загінула больш за 30 савецкіх воінаў, якія пахаваныя ў брацкай магіле каля будынка школы. У памяць пра землякоў, што загінулі ў гады вайны, у 1976 годзе пастаўленая стэла.

Брылі ўваходзілі ў склад і зьяўляліся цэнтрам Брылеўскага сельсавету (з 9 сьнежня 1975 году) да яго скасаваньня. 23 сьнежня 2009 году Брылеўскі сельсавет ліквідаваны, а Брылі перададзеныя ў склад Кадзінскага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 353 чалавекі
  • 1999 год — 408 чалавек

Асобы

У красавіку 1706 году Брылі наведаў гетман Украіны Іван Мазэпа. Зьвесткі пра гэтае падае магілёўскі ігумен Арэст у сваім летапісы «Записки игумена Ореста»: «Тогожъ времени (1706 года, Апреля 10 дня) для встречи гетмана Ивана Мазепы, шедшаго съ Малороссійскимъ войскомъ, посыланы были изъ Могилева магистратскіе чиновники съ виномъ, медомъ, хлебомъ и другими съестными припасами. Гетманъ Мазепа принялъ благосклонно поднесенные ему дары, благодарилъ, въ городъ же Могилёвъ не поехалъ, но стоялъ три дня недалеко отъ Могилева въ деревне Бриляхъ; а потомъ отправился къ Московскому Государю»[3].

У Брылях 5 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Віктар Тураў — беларускі кінарэжысэр, народны артыст Беларусі і СССР. У Брылях з 1981 году жыве і працуе Мікалай Яцкоў — сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, аўтар музыкі больш за 1000 песень на вершы беларускіх паэтаў, аўтар музыкі афіцыйна зацьверджанага гімну Магілёва, заснавальнік і выдавец мясцовых друкаваных выданьняў «Брылёўскі летапіс», «Брылёўская мінуўшчына» і «Брылёўскія далягляды».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads