Пэі-дэ-ля-Люар

француская вобласьць From Wikipedia, the free encyclopedia

Пэі-дэ-ля-Люар
Remove ads

Пэі-дэ-ля-Люар (па-француску: Pays de la Loire, літаральна «Землі Люары») — рэгіён на захадзе Францыі. Мяжуе на паўночы з Нармандыяй (да 1 студзеня 2016 — зь Ніжняй Нармандыяй), на ўсходзе — з Цэнтрам-Валь дэ Люар і Аквітаніяй — Лімузэнам — Пуату-Шарант (да 1 студзеня 2016 — з Пуату-Шарант), на паўночным захадзе — з Брэтаньню, а на паўднёвым захадзе абмываецца Атлянтычным акіянам. Плошча 32 082 км². Насельніцтва па стане на 2013 год складала 3 660 852 чалавекі. У склад рэгіёну ўваходзяць 5 дэпартамэнтаў: Маен, Атлянтычная Люара, Мэн і Люара, Сарта й Вандэя. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Нант (292 718 жыхароў). Буйнымі гарадамі зьяўляюцца таксама Анжэ (150 125 жыхароў) і Лё-Ман (144 244 жыхароў). У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016, Пэі-дэ-ля-Люар не закранула, і межы рэгіёну засталіся бяз зьменаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads