Мужчынская гімназія (Амсьціслаў)

будынак у Амсьціславе (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Мужчынская гімназія (Амсьціслаў)
Remove ads

Мужчынская гімназія — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Мсціславе. Знаходзіцца пад адрасам вуліца Кармэліцкая, 14. Твор архітэктуры эклектыкі з рысамі стылю мадэрн. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Мужчынская гімназія
Thumb
Будынак былой мужчынскай гімназіі
КраінаБеларусь
МестаМсціслаў
Каардынаты54°01′16.57″ пн. ш. 31°43′49.44″ у. д.
Архітэктурны стыльэклектыка
Аўтар праектуСцяпан Мацвеевіч Валансевіч[d]
Дата заснаваньня1908
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Мужчынская гімназія на мапе Беларусі
Thumb
Мужчынская гімназія
Мужчынская гімназія
Мужчынская гімназія на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Дом збудавалі ў 1908 годзе з цэглы. У будынку разьмяшчалася мужчынская гімназія, пазьней сярэдняя школа №1. З 2002 году не выкарыстоўваецца.

Архітэктура

Помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі стылю мадэрн. Гэта асымэтрычны 2-павярховы Т-падобны ў пляне будынак, які складаецца з трох злучаных паміж сабою корпусаў. Галоўны фасад вылучаецца з бакоў рызалітамі, вэртыкальна падзяляецца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі — вузкімі на першым паверсе і шырокімі на другім. Над цэнтральным уваходам, вылучаным дашкам на кансолях, разьмяшчаецца лучковы аконны праём з кілепадобным франтонам. Карніз зь філёнговым фрызам падзяляе фасады на два паверхі. Роўніцу сьценаў паміж аконнымі праёмамі аздабляюць лапаткі.

Усярэдзіне цэнтральнага корпуса выкарыстоўваюцца крыжовыя і цыліндрычныя скляпеньні з падпружнымі аркамі. Калідорная сыстэма плянавання з аднабаковым разьмяшчэньнем клясаў[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads