Мужчынская гімназія (Амсьціслаў)
будынак у Амсьціславе (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мужчынская гімназія — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Мсціславе. Знаходзіцца пад адрасам вуліца Кармэліцкая, 14. Твор архітэктуры эклектыкі з рысамі стылю мадэрн. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Мужчынская гімназія  | |
Будынак былой мужчынскай гімназіі  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Места | Мсціслаў | 
| Каардынаты | 54°01′16.57″ пн. ш. 31°43′49.44″ у. д. | 
| Архітэктурны стыль | эклектыка | 
| Аўтар праекту | Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч[d] | 
| Дата заснаваньня | 1908 | 
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь | 
Мужчынская гімназія на мапе Беларусі Мужчынская гімназія  | |
Remove ads
Гісторыя
Дом збудавалі ў 1908 годзе з цэглы. У будынку разьмяшчалася мужчынская гімназія, пазьней сярэдняя школа №1. З 2002 году не выкарыстоўваецца.
Архітэктура
Помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі стылю мадэрн. Гэта асымэтрычны 2-павярховы Т-падобны ў пляне будынак, які складаецца з трох злучаных паміж сабою корпусаў. Галоўны фасад вылучаецца з бакоў рызалітамі, вэртыкальна падзяляецца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі — вузкімі на першым паверсе і шырокімі на другім. Над цэнтральным уваходам, вылучаным дашкам на кансолях, разьмяшчаецца лучковы аконны праём з кілепадобным франтонам. Карніз зь філёнговым фрызам падзяляе фасады на два паверхі. Роўніцу сьценаў паміж аконнымі праёмамі аздабляюць лапаткі.
Усярэдзіне цэнтральнага корпуса выкарыстоўваюцца крыжовыя і цыліндрычныя скляпеньні з падпружнымі аркамі. Калідорная сыстэма плянавання з аднабаковым разьмяшчэньнем клясаў[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі, 1912 год
 
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
 - 2011 г.
 - 2012 г.
 - 2012 г.
 - 2014 г.
 - 2016 г.
 
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads