Быстрае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бы́страе (па-польску: Bystre, па-падляску: Býstry[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Сасінах) ды палякі-каталікі (парафія сьб. Станіслава ў Мілейчыцах[3]).
Гісторыя
Упершыню Быстрае ўзгадваецца ў дакуманце 1528 г., які апісваў касьцельную дзесяціну парафіі ў Боцьках. Першыя згадкі пра маёнтак і цядзібу ў Быстрым адносяцца да 1592 г., які быў пазначаны ў складзе берасьцейскага павету. Ад першай паловы 18 ст. маёнтак уладала сям'я Маркоўскіх, а ў 19 ст. Бабраўніцкіх. Каля 1858 г. Уршуля Бабраўніцка пабудавала побач сядзібы каплічку ў гонар Яна Непамуцкага. У другай палове 19 ст. маёнтак перайшоў у рукі Повежаў, а ў 1900 г. Мэсінгаў (валодалі ім да 1939 г.)[4]. У міжваенны пэрыяд Быстрае прыналежала да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 172 жыхароў (61 у фальварку, з чаго 36 каталікаў і 25 праваслаўных, 51 палякаў і 10 беларусаў; 101 у вёсцы, з чаго 30 каталікаў, 68 праваслаўных і 3 лютэранаў, 58 жыхароў вёскі было запісаных палякамі, 40 беларусамі і немцамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны маёнтак быў перададзены дзяржаўнаму аграрнаму прадпрыемству ў Вандаліне. З Быстрага паходзіў Аляксандр Максімюк застрэляны атрадам Рамуальда Райса ў Старых Пухалах[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads