Бэм Адэбаё

баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Бэм Адэбаё
Remove ads

Бэм Адэбаё (па-ангельску: Bam Adebayo; нар. 18 ліпеня 1997 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Маямі Гіт» з НБА. Гулец тройчы браў удзел у матчы ўсіх зорак НБА. Ён пяць разоў улучаўся ў склад зборнай усіх зорак абароны НБА ды двйочы дапамог «Гіт» дакрочыць да фіналу НБА ў 2020 і 2023 гадах. У складзе зборнай ЗША рабіўся алімпійскім чэмпіёнам 2020 году і 2024 гадоў.

Хуткія факты Клюбная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

22 чэрвеня 2017 году Адэбаё быў абраны камандай «Маямі Гіт» пад агульным 14-м нумарам на драфце НБА 2017 году[4]. 1 ліпеня ён падпісаў з клюбам кантракт[5]. 7 сьнежня Адэбаё назьбіраў 22 пункты і зрабіў 10 падбораў у пераможным матчы над «Фінікс Санз»[6]. Пасьля таго, як «Гіт» абмяняў Гасана Ўайтсайда, Бэм узяў на сябе большую адказнасьць у сваім першым сэзоне ў якасьці гульца пачатковага складу ў сэзоне 2019—2020 гадоў. 10 сьнежня 2019 году ён аформіў свой першы трыпл-дабл у кар’еры, набраўшы 30 пунктаў ды зрабіў 11 падбораў і 11 перадач у авэртайме, якім яконая каманда была мацнейшай за «Атланту Гокс» зь лікам 135:121[7][8]. Баскетбаліст агулам згуляў выдатны сэзон, пераадолеўшы свой рэкорд паводле здабытых пунктаў, зарабіўшы ў матчы плэй-оф супраць «Бостан Сэлтыкс» 32 пункты. Таксама гулец браў удзел у матчы ўсіх зорак НБА. 28 лістапада 2020 году Адэбаё падпісаў кантракт з «Гіт» яшчэ на пяць гадоў[9][10]. 23 студзеня 2021 году ён набраў рэкордны за кар’еру 41 пункт і аддаў дзевяць перадач у матчы, але каманда зазнала паразу ад «Бруклін Нэтс» зь лікам 128:124[11]. 7 сьнежня 2021 году гульцу зрабілі апэрацыю на вялікім пальцы правай рукі, у выніку чаго ён выбыў на пэўны час[12]. 6 ліпеня 2024 году ён зноў узгодніў новае працоўнае пагадненьне з клюбам[13].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads